Стацкі саветнік
Выгляд
Стацкі саветнік — грамадзянскі чын V класа ў Табелі аб рангах (Расійская імперыя). Асобы, якія яго мелі, займалі пасады віцэ-дырэктара дэпартамента і віцэ-губернатара, старшыні казённай палаты і інш. З 1856 года даваў права на асабістае дваранства, раней — на спадкаемнае. Тытулаваўся «ваша высакароддзе». Для ўзвядзення ў чын стацкага саветніка быў усталяваны тэрмін службы ў 5 гадоў з часу атрымання папярэдняга чыну.
Вядомыя стацкія саветнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Шыманоўскі, этнограф.
- Павел Аляксандраў, юрыст.
- Іван Здановіч, лекар.
- Канстанцін Вераніцын, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе».