Калежскі асэсар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Калежскі асэсар (от лац.: assessor — засядацель) — грамадзянскі чын VIII класа ў Табелі аб рангах. Да 1845 года даваў спадчыннае дваранства, затым — толькі асабістае. Па статусе быў ніжэй за надворнага саветніка і вышэй за тытулярнага саветніка, тытулаваўся «ваша высокаблагароддзе».

Назва чыну паходзіць ад пасады асэсара (засядацеля) у пятроўскіх калегіях, акрамя калегій асесары былі ў Сенаце, Сінодзе, надворных і губернскіх судах, а таксама губернскіх упраўленнях, дзе гэтая пасада захоўвалася даўжэй усяго — да другой паловы XIX ст. З 1809 года чын аўтаматычна прысвойваўся асобам, якія скончылі універсітэты па разрадзе сапраўднага студэнта або кандыдата. Адначасова з гэтым да 1834 года іншыя асобы, якія прэтэндавалі на прысваенне гэтага чыну, павінны былі здаваць кваліфікацыйны экзамен.