Іван Іванавіч Бокій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Бокій
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1946(1946-10-22) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба

Іван Іванавіч Бокій (22 кастрычніка 1946, вёска Продзвіна, Бабруйскі раён) — беларускі графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, ў 1977 г. Маскоўскі паліграфічны інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1980 г. Працуе ў кніжнай і станкавай графіцы. Асноўныя творы: мастацкае афармленне «Падарожнай кніжкі Скарыны», альбома «Беларуская кераміка», кніг «Як разгаралася полымя» і «Маніфест народнага шчасця» П. Ткачова; графічнай серыі «Хатынь», «Свабодай азорыцца свет». Узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССР (1985), шматлікімі дыпломамі конкурсаў «Мастацтва кнігі».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бокій Іван Іванавіч//Беларускі Саюз мастакоў (1938—1998): Энцыклапед. даведнік.-Мн., 1998.-С. 65.