Амурскі ліман
Выгляд
Амурскі ліман | |
---|---|
52°54′ пн. ш. 141°30′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Ахоцкае мора |
Краіна | |
Тып | ліман |
Плошча | 4 700 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 185 км |
Найбольшая глыбіня | 4,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 3 м |
Салёнасць | 10 ‰ |
Упадаюць | Амур |
Аму́рскі ліма́н — паўночная частка Татарскага праліва паміж мацерыковай Азіяй і востравам Сахалін. Злучае Сахалінскі заліў Ахоцкага мора з Татарскім пралівам праз праліў Невяльскога. Даўжыня каля 185 км, найбольшая шырыня каля 40 км, сярэднія глыбіні ў межах 3 — 4,5 м. З лістапада па май пакрыты лёдам.
У Амурскі ліман упадае рака Амур, таму яго вада класіфікуецца як саланаватая (ад 5 да 15 ‰)[1] (для параўнання, вада Ахоцкага мора класіфікуецца як салёная, мае салёнасць ад 30‰ да 34,5‰).
Зноскі
- ↑ Атлас Сахалинской области. — Главное управление геодезии и картографии при Совете министров СССР, М.: 1967. — С. 90.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ліст карты N-54-XXVIII. (руск.)
- Ліст карты N-54-XXXIV. (руск.)