Іван Бела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Бела
Ivan Bella
Палкоўнік Іван Бела, 2009
Палкоўнік Іван Бела, 2009
Краіна:  Чэхаславакія,  Славакія
Спецыяльнасць: пілот, касманаўт
Воінскае званне: палкоўнік ВПС Славакіі
Экспедыцыі: Саюз ТМ-29 — Саюз ТМ-28
Час у космасе: 7 сутак 21 гадзіна і 56 хвілін
Дата нараджэння: 21 мая 1964(1964-05-21) (59 гадоў)
Месца нараджэння: Долна Легата (Брэзна),
Чэхаславакія
Узнагароды:
Кавалер ордэна Людавіта Штура 1 класа
Кавалер ордэна Людавіта Штура 1 класа
Ордэн Мужнасці
Ордэн Мужнасці
Медаль «За заслугі ў асваенні космасу»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

І́ван Бе́ла (славацк.: Ivan Bella; 21 мая 1964, Брэзна[1]) — палкоўнік славацкай арміі, больш вядомы як першы славацкі касманаўт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Долнай Легаце пад Брэзнай. У 19791983 гадах навучаўся ў Ваеннай гімназіі ў Банскай Быстрыцы, пасля працягнуў навучанне ў Найвышэйшай ваеннай лётнай школе ў Кошыцах (1983—1987)[1].

Пілотам працаваў з 1983 года, пазней служыў пілотам тактычных знішчальнікаў. Лётаў на самалётах МіГ-21 і Су-22[1]. 23 сакавіка 1998 накіраваўся ў расійскае Зорнае мястэчка, дзе пачаў падрыхтоўку да касмічнага палёту. У жніўні 1998 быў абраны ў склад асноўнага экіпажу расійска-французска-славацкай экспедыцыі на «Мір», якая стартавала 20 лютага 1999[1].

Ад 2012 года з'яўляецца афіцыйным патронам Парку цёмнага неба Поланіны[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г TASR.. Nečakal som, že do vesmíru poletím ja, spomína Ivan Bella (славацк.). Slovensko. Teraz (6 верасня 2013). Праверана 10 лістапада 2014.
  2. http://poloniny.svetelneznecistenie.sk/park-tmavej-oblohy/ Архівавана 23 сакавіка 2015.
  3. Prezident Schuster odovzdával pri príležitosti Dňa Ústavy SR najvyššie štátne vyznamenania (славацк.). SME (2 верасня 1999). Праверана 10 лістапада 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]