Іван Алегавіч Беразун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Беразун)
Футбол
Іван Беразун
Поўнае імя Іван Алегавіч Беразун
Нарадзіўся 19 жніўня 1997(1997-08-19)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Нумар 33
Маладзёжныя клубы
Беларусь ДЮСШ Камсамолец (Віцебск)
Беларусь ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2021 Беларусь Віцебск 1 (0)
2018—2020   Беларусь Орша 54 (1)
2022— Беларусь Орша 20 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 лютага 2023.

Іван Беразун (нар. 19 жніўня 1997) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Камсамолец» і пастаўскай акадэміі ПМЦ, з 2015 года пачаў выступаць за дубль «Віцебска». У 2016 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. 5 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцу матча з «Мінскам» (1:0). У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[2].

У снежні 2018 года стала вядома, што паўабаронца пакідае «Віцебск»[3]. У сезоне 2019 стаў іграком «Оршы» на трывалай аснове. Спачатку выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе аршанцаў.

У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», аднак у лютым падпісаў новае пагадненне з «Оршай»[4]. У сезоне 2021 выступаў за дубль «Віцебска», а ў пачатку 2022 года зноў стаў іграком «Оршы»[5]. У сезоне 2022 рэгулярна гуляў у стартавым складзе каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[6].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Віцебск Беларусь 25 1
2016 дубль Віцебск Беларусь 24 1
2017 дубль Віцебск Беларусь 23 3
2018 (1) Д1 Віцебск Беларусь 1 0
2018 (2) Д2 Орша Беларусь 11 0
2019 Д2 Орша Беларусь 25 1
2020 Д2 Орша Беларусь 18 0
2021 дубль Віцебск Беларусь 12 0
2022 Д2 Орша Беларусь 20 0

Зноскі