Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023
Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення 1 красавіка26 лістапада
Колькасць удзельнікаў 17
      Гарады 15
      Стадыёны 17
Прызавыя месцы
Статыстыка чэмпіянату
← 2022
2024 →

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 (33-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2023 года.

Склад удзельнікаў[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2022 у Вышэйшую лігу выйшлі наваполацкі «Нафтан», «Смаргонь» і рагачоўскі «Макслайн», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзілі дзяржынскі «Арсенал», «Віцебск» і магілёўскі «Дняпро». З Першай лігі ў Другую не выбываў ніхто, а з Другой лігі ў Першую планавалася павышэнне трох каманд (з першых васьмі месцаў), каб павялічыць склад лігі з 13 каманд да 16.

28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ «Макслайну» было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады[1]. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы[2]. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым[3]. 10 студзеня 2023 года на паседжанні савета фундатараў і спонсараў «Макслайна» было вырашана, што клуб у сезоне 2023 прыме ўдзел у Першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[4]. 2 сакавіка 2023 года «Макслайн» афіцыйна абвясціў, што пераязджае ў Віцебск[5].

Сярод першых васьмі клубаў Другой лігі па выніках сезона 2022 у лістападзе 2022 года было праведзена апытанне, згодна з якім павысіцца былі гатовыя чатыры: «Ніва» з Доўбізна (1-е месца), мінскія «Крумкачы» (2-е месца), мар’інагорская «Вікторыя» (4-е месца) і «Жодзіна-Паўднёвае» (5-е месца)[6]. 6 студзеня 2023 года па выніках нарады клубаў Першай лігі ў АБФФ было вызначана, што да ліцэнзавання будуць дапушчаны 18 клубаў[7]. Клубы пагадзіліся пашырыць лігу да 18 удзельнікаў, пры гэтым у выпадку адмовы некаторых каманд яна магла вярнуцца да схемы з 16 удзельнікамі, таксама ў якасці запасных варыянтаў разглядалася запрашэнне ахвочых клубаў, якія саступілі ў 1/8 фіналу Другой лігі — гомельскага «Паперпрама» і віцебскага «Вялеса-2020».

13 студзеня «Крумкачы» адмовіліся ад праходжання ліцэнзавання і ўдзелу ў Першай лізе[8], 27 студзеня тое ж зрабіла «Вікторыя»[9]. 16 лютага «Паперпрам» быў дапушчаны да ліцэнзавання замест клубаў, якія адмовіліся[10]. «Вялес-2020» жа ў выніку не пайшоў у Першую лігу, такім чынам атрымалася 17 патэнцыйных удзельнікаў. 10 сакавіка па выніках паседжання камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ усе яны атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у Першай лізе ў сезоне 2023[11].

6 сакавіка 2023 года была зацверджана схема ратацыі: з Першай лігі ў Вышэйшую наўпрост выходзяць дзве найлепшыя каманды, а трэцяя каманда Першай лігі згуляе стыкавыя матчы з 14-й камандай Вышэйшай лігі; з Вышэйшай лігі наўпрост выбывае ў першую апошняя 15-я каманда. Выбывае з Першай лігі апошняя каманда, а з Другой лігі ў Першую павышаюцца тры клубы[12]. Такім чынам, у сезоне 2024 плануецца ўдзел 18 каманд у Першай лізе.

16 сакавіка 2023 года адбылася жараб’ёўка Першай лігі[13].

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам[правіць | правіць зыходнік]

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу[правіць | правіць зыходнік]

Клубы, якія пакінулі Першую лігу[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя змены[правіць | правіць зыходнік]

 Клубы-ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Клуб Горад Месца ў сезоне 2022 Стадыён Умяшчальнасць
Арсенал Дзяржынск -14 у Вышэйшай лізе «Гарадзея», Гарадзея 1625
Астравец Астравец 05 «Гарадскі 1006
Асіповічы Асіповічы 12 «Юнацтва» 1300
Баранавічы Баранавічы 13 «Лакаматыў» 3750
Віцебск Віцебск -15 у Вышэйшай лізе «Віцебскі»ЦСК «Віцебскі» 8144
Дняпро Магілёў -16 у Вышэйшай лізе «Спартак» 7350
Жодзіна-Паўднёвае Жодзіна 25 у Другой лізе «Тарпеда» (штучнае поле)
Лакаматыў Гомель 06 «СДЮШАР-8 1500
Ліда Ліда 10 «Старт»
«Юнацтва»
2960
2965
Макслайн Віцебск 04 «Віцебскі»ЦСК «Віцебскі» (штучнае поле)
Маладзечна Маладзечна 08 «Гарадскі 4800
Ніва Доўбізна 21 у Другой лізе «Агра-Ніва» 1000
Орша Орша 09 «Гарадскі 2582
Паперпрам Гомель 29-16 у Другой лізе «Лакаматыў» 1500
Слонім-2017 Слонім 11 «Юнацтва» 2220
Хваля Пінск 07 «Хваля» 3136
Шахцёр Петрыкаў 03 «Прыпяць» 800

Турнірная табліца[правіць | правіць зыходнік]

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А Заўвагі
1 Арсенал (Дзяржынск) 10 10 0 0 27  8 +19 30 Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2 Баранавічы 10 7 1 2 20  11 +9 22
3 Лакаматыў (Гомель) 10 6 2 2 24  14 +10 20 Стыкавыя матчы
4 Дняпро (Магілёў) 9 5 2 2 15  10 +5 17
5 Хваля (Пінск) 10 4 3 3 12  12 0 15
6 Макслайн (Рагачоў) 9 4 2 3 16  12 +4 14
7 Астравец 9 4 2 3 14  14 0 14
8 Віцебск 9 4 1 4 8  7 +1 13
9 Жодзіна-Паўднёвае 9 3 3 3 12  10 +2 12
10 Маладзечна 9 3 3 3 12  14 −2 12
11 Слонім-2017 10 3 2 5 10  16 −6 11
12 Ліда 9 3 1 5 13  12 +1 10
13 Орша 10 3 1 6 15  19 −4 10
14 Паперпрам (Гомель) 10 2 3 5 14  19 −5 9
15 Ніва (Доўбізна) 9 3 0 6 14  24 −10 9
16 Шахцёр (Петрыкаў) 9 1 1 7 10  20 −10 4
17 Асіповічы 9 1 1 7 9  23 −14 4 Descento.svg Вылет у Другую лігу

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў[правіць | правіць зыходнік]

Дома / На выездзе1 АРС АСІ АСТ БАР ВІЦ ДМГ ЖПД ЛГМ ЛІД МАК МАЛ НДБ ОРШ ПАП СЛО ХВА ШАП
Арсенал 4:0 2:0 3:2 4:3 1:0 5:1
Асіповічы 1:3 1:2 0:1
Астравец 2:4 0:1 1:1 2:1 1:0
Баранавічы 1:1 3:2 3:1 2:0
Віцебск 0:1 0:1 0:1 0:0 1:0
Дняпро Магілёў 0:1 1:1 2:1 3:1 3:0
Жодзіна-Паўднёвае 2:3 1:2 4:1 1:0 0:0
Лакаматыў 2:0 2:0 2:2 3:4 4:0
Ліда 1:2 4:1 1:2 0:1 0:0 4:1
Макслайн 3:1 0:2 1:1 0:2
Маладзечна 2:1 2:3 1:3 2:1
Ніва 0:3 4:3 1:2 3:4 0:4
Орша 0:1 0:3 1:2 3:2
Паперпрам 1:2 0:2 1:1 2:2 2:0
Слонім-2017 4:1 0:3 0:5 1:1 2:2
Хваля Пінск 2:2 4:2 2:0 1:0 1:0
Шахцёр 1:1 2:4 1:2 0:1

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 5 чэрвеня 2023
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Статыстыка ігракоў[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. "Макслайн" не может играть в высшей лиге в сезоне-2023. Зачем было проводить "стыки"? (руск.). football.by (28 лістапада 2022). Праверана 27 лютага 2023.
  2. АБФФ о "Макслайне": "Данный клуб полностью не соответствует требованиям, предъявляемым к клубам высшей лиги" (руск.). football.by (30 лістапада 2022). Праверана 27 лютага 2023.
  3. "Макслайн" VS арбитраж — 0:1. Хроника борьбы Рогачева за элитную прописку (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 27 лютага 2023.
  4. "Макслайн" остается в первой лиге и переезжает в другой город (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 27 лютага 2023.
  5. Теперь официально. "Макслайн" сменил Рогачев на Витебск (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
  6. "Нива", "Крумкачы", "Виктория" и "Жодино-Южное" хотят идти в первую лигу (руск.). football.by (18 лістапада 2022). Праверана 13 студзеня 2023.
  7. В лицензировании для участия в первой лиге в сезоне примут участие 18 клубов (руск.). football.by (6 студзеня 2023). Праверана 13 студзеня 2023.
  8. "Крумкачы" отказались от прохождения лицензирования для первой лиги (руск.). football.by (13 студзеня 2023). Праверана 13 студзеня 2023.
  9. Футбол. "Виктория" из Марьиной Горки останется во второй лиге. Власти города не нашли финансов для участия в Д2 (руск.). pressball.by (27 студзеня 2023). Праверана 27 студзеня 2023.
  10. "Бумпром" допущен к лицензированию для участников первой лиги (руск.). football.by (16 лютага 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
  11. Футбол. "Нива", "Жодино-Южное", "Макслайн", "Бумпром" и еще 13 клубов получили лицензии первой лиги (руск.). pressball.by (10 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
  12. БФФ утвердила механизм ротации на 2023 год между высшей и первой, а также между первой и второй лигами (руск.). football.by (6 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
  13. Впервые 17. Прошла жеребьевка первой лиги (+ полный календарь) (руск.). football.by (6 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]