Перайсці да зместу

Іван Браніслававіч Кардаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Браніслававіч Кардаш
Дата нараджэння 10 студзеня 1919(1919-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 1993(1993-04-05) (74 гады)
Род дзейнасці урач, гігіеніст, выкладчык універсітэта, медыцынскі адміністратар
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Іван Браніслававіч Кардаш (10 студзеня 1919, в. Захарычы, Заслаўскі раён, Мінская вобласць — 5 красавіка 1993) — беларускі гігіеніст, арганізатар аховы здароўя, кандыдат медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач БССР (1964)[1].

Скончыў Мінскі медрабфак ў 1936 г., Мінскі медыцынскі інстытут (5 курсаў) і Свярдлоўскі медыцынскі інстытут у 1942 годзе. Служыў у Арміі малодшым урачом палка ў 1941 г., урачом раённай бальніцы Наркама Аховы здароўя РСФСР, 1941 г. Пасля завяршэння вучобы ў Свярдлоўскам медыцынскім інстытуце (1942) быў начальнікам медыцынскай службы партызанскай брыгады імя Кутузава, працаваў у Беларускім штабе партызанскага руху, 1942—1943 гг. Выконваў абавязкі старэйшага дзяржсанінспектара Віцебскай вобласці, 1942—1949 гг. працаваў асістэнтам кафедры мікрабіялогіі Віцебскага медыцынскага інстытута, 1947—1949 гг., намеснікам міністра аховы здароўя, 1949—1974. Абіраўся загадчыкам кафедры гігіены БелДІУУ ў 1970—1991 гг[1].

У 1968 г. прысвоена ступень кандыдата медыцынскіх навук, у 1976 г. вучонае званне прафесара па кафедры гігіены[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці ахопліваюць праблемы эпідэміялогіі, арганізацыі аховы здароўя, санітарна-эпідэміялагічнай справы; апублікавана 67 навуковых прац.

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1944), Чырвонага Сцяга (1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961, 1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі і медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Зноскі

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.65-66