Іван Генадзевіч Шыраеў
Іван Генадзевіч Шыраеў | |
---|---|
эспер.: Ivan Ŝirjaev | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Ivan Malfeliĉulo |
Дата нараджэння | 11 красавіка 1877[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 1933[1][1] (56 гадоў) |
Грамадзянства | Расійская імперыя → СССР |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, эсперантыст, пісьменнік, святар |
Мова твораў | эсперанта |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іва́н Гена́дзевіч Шыра́еў (эспер.: Ivan Ŝirjaev, псеўданім — Ivan Malfeliĉulo — Іван Гаротнік; 11 красавіка 1877 — 23 кастрычніка 1933) — рускі святар, перакладчык і аўтар некалькіх апаваяданняў на эсперанта. Ініцыятар і галоўны рэдактар «Энцыклапедыі эсперанта».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іван Шыраеў нарадзіўся 11 красавіка 1877 года ў Верацеі Яраслаўскай губерні. У 1899 скончыў Яраслаўскую духоўную семінарыю. Наступныя пяць гадоў працаваў настаўнікам. У 1904 годзе стаў вясковым святаром каля Волагды.
Пачынаючы з 1895 года, калі Шыраеў вывучыў эсперанта, і да самоў смерці ён актыўна падтрымліваў зараджаючыся эсперанта-рух. Ён удзельнчаў у розных літаратурных конкурсах, супрацоўнічаў са шматлікімі эсператнамоўнымі часопісамі, шмат пісаў і перакладаў.
Асноўная заслуга Шыраева — ініцыятыва стварэння энцыклапедыі эсперанта. Дзяля гэтага ён на працягу шэрага гадоў да мая 1930 года збіраў матэрыялы для энцыклапедыі; сам напісаў і ўпарадкаваў паводле алфавіту 2092 артыкула. Двухтомнае ілюстраванае выданне «Энцыклапедыі эсперанта» было апублікавана ў 1934 годзе ўжо пасля яго смерці. Другое выданне выйшла ў свет у 1979 годзе у Будапешце дзякуючы намаганням Вянгерскай эсперанта-асацыяцыі.
Выбраныя творы
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з меркаваннем крытыкаў эсперанта-літаратуры, Шыраеў быў таленавітым навелістам, здольным глыбока аналізаваць рэчаіснасць. Яго пяру належаць:
- «Без назвы» («Sen titolo», 1905) — аўтабіяграфічны раман, выданы ў Вене ў 1995 годзе. Лічыцца адным з першых раманаў на эсперанта.
- «Сем апавяданняў» («Sep rakontoj», 1906)
- «Цыганка» («La ciganino», 1907, надрукавана шрыфтам Брайля)
- «Праз зачараванае месца» («Tra loko ensorĉita», 1913)
За свае літаратурныя творы Шыраеў быў прэміраваны на конкурсе эсперанта-літаратуры.
Пераклады на эсперанта
[правіць | правіць зыходнік]- «Вайна і мір» Льва Талстога,
- «Браты Карамазавы» Фёдара Дастаеўскага,
- Літургія Іаана Златавуснага.
Зноскі
- ↑ а б в Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка AustriaN Newspapers Online
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 11 красавіка
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Малогскім павеце
- Памерлі 23 кастрычніка
- Памерлі ў 1933 годзе
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Эсперантысты
- Пісьменнікі на эсперанта
- Перакладчыкі на эсперанта
- Перакладчыкі прозы і драматургіі на эсперанта
- Аўтары энцыклапедый і слоўнікаў