Іван Георгіевіч Ціхаміраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Георгіевіч Ціхаміраў
Дата нараджэння 16 ліпеня 1906(1906-07-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 1987(1987-02-15) (80 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Іван Георгіевіч Ціхаміраў (16 ліпеня 1906, Кіеў, Украіна — 15 лютага 1987) — спецыяліст у галіне эксплуатацыі чыгуначных сістэм. Доктар тэхнічных навук (1955), прафесар (1955).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту (1928).

Працаваў на Ташкенцкай чыгунцы, Самара-Златаустаўскай чыгунцы, у Маскоўскім інстытуце інжынераў транспарту (1934—1936, 1945—1955), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1955, кафедра кіравання эксплуатацыйнай работай, прафесар, у 1955—1968 — загадчык кафедры эксплуатацыі чыгунак).

Навуковыя інтарэсы: арганізацыя руху на чыгуначным транспарце; павышэнне эксплуатацыйнай надзейнасці транспартных вузлоў і сартыровачных станцый.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1963), ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Теория взаимодействия в технологии сортировочных станций : автореферат диссертации … доктора технических наук / Тихомиров И. Г. — [Москва, 1953].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ціхаміраў Іван Георгіевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 467. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Ціхаміраў Іван Георгіевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 117.
  • Тихомиров Иван Георгиевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 226.
  • Тихомиров Иван Георгиевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 391.
  • Учитель — тот, у кого учатся / Виктор Негрей // Вести БелГУТа. — 2018. — 23 февраля (№ 4). — С. 2.
  • Учитель — тот, у кого учатся / Виктор Негрей // Железнодорожник Белоруссии. — 2018. — 3 марта (№ 18). — С. 14.