Іван Дуке Маркес
Іван Дуке Маркес | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Iván Duque Márquez | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хуан Мануэль Сантас | ||||||
Пераемнік | Gustavo Petro[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 жніўня 1976[1][2] (47 гадоў) |
||||||
Бацька | Iván Duque Escobar[d] | ||||||
Маці | Juliana Márquez Tono[d][3] | ||||||
Жонка | Марыя Юльяна Руіс | ||||||
Веравызнанне | каталіцызм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат, пісьменнік, удзельнік міжнароднага форуму | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | ivanduque.com (ісп.) | ||||||
![]() |
Іван Дуке Маркес (ісп.: Iván Duque Márquez; нар. 1 жніўня 1976, Багата, Калумбія) — калумбійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Калумбіі (2018-2022), раней Сенатар (2014—2018).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Іван Дуке Маркес нарадзіўся 1 жніўня 1976 года ў Багаце (Калумбія). Бацька Іван Дуке Эскабар (1937—2016) быў міністрам шахт (1985—1986) пры прэзідэнце Белісарыа Бетанкуры, губернатарам дэпартамента Ант’ёкіі (1981—1982) і Нацыянальным рэгістратарам (1998—2002).Вывучаў юрыспрудэнцыю ва Універсітэце Серхіа Арболеды (Калумбія) і міжнароднае эканамічнае права ў Амерыканскім універсітэце (ЗША). Акрамя гэтага праходзіў дзяржаўнае кіраванне ў Джорджтаўнскім універсітэце (ЗША), вучыўся ў Гарвардскай школе бізнесу (ЗША).З 1999 года працаваў кансультантам у Андскай карпарацыі развіцця, затым — дарадцам міністра фінансаў Хуана Мануэля Сантаса (пазней прэзідэнт Калумбіі).
У 2001—2013 гадах працаваў у Міжамерыканскім банку развіцця (BID). У 2001—2010 гадах працаваў у якасці старэйшага дарадцы выканаўчага дырэктарата Калумбіі, Перу і Эквадора, затым у 2010—2013 гадах — начальнікам аддзела культуры, творчасці і салідарнасці. Быў дарадцам былога прэзідэнта Калумбіі Альвара Урыбэ падчас працы міжнароднай камісіі ААН па расследаванні інцыдэнту паміж Ізраілем і Турцыяй 31 мая 2010 года ля берагоў Газы.
У 2014 годзе абраны ў Сенат ад партыі Дэмакратычны цэнтр і правай кааліцыі.
Прэзідэнцкія выбары 2018 года[правіць | правіць зыходнік]
У снежні 2017 года стаў кандыдатам у прэзідэнты ад партыі. Набраў у першым туры каля 39 % і выйшаў у другі тур прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог, набраўшы 53,97 % галасоў.[4]
Зноскі
- ↑ Iván Duque // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ivan Duque // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://web.archive.org/web/20190331110202/https://www.las2orillas.co/duque-una-vida-en-fotos/
- ↑ Іван Дуке перамагае на выбарах прэзідэнта Калумбіі (руск.). РІА Навіны. Праверана 18 чэрвеня 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Дуке . Афіцыйны сайт. Праверана 8 чэрвеня 2018. (ісп.)
- Біяграфія Івана Дуке . РІА Навіны. Праверана 8 чэрвеня 2018. (руск.)
- Кандыдат у прэзідэнты Калумбіі мае намер захаваць пагадненні з паўстанцамі . РІА Навіны. Праверана 8 чэрвеня 2018. (руск.)
- Сенатары Калумбіі
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Багаце
- Выпускнікі Джорджтаўнскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гарварда
- Кавалеры ордэна Баякі
- Кавалеры Ваеннага ордэна Святога Карласа
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі
- Кавалеры ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры ордэна Санчэса, Дуартэ і Мелы
- Кавалеры ордэна «Мугунхва»
- Асобы
- Эканамісты Калумбіі
- Палітыкі Калумбіі
- Прэзідэнты Калумбіі
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом