Хуан Мануэль Сантас
Хуан Мануэль Сантас Кальдэрон Juan Manuel Santos Calderón |
||||
![]() |
||||
|
||||
---|---|---|---|---|
з 7 жніўня 2010 года | ||||
Віцэ-прэзідэнт: | Анхеліна Гарсон | |||
Папярэднік: | Альвара Урыбэ Велес | |||
Партыя: | Сацыяльная партыя нацыянальнага адзінства | |||
Адукацыя: | Канзаскі ўніверсітэт Лонданская школа эканомікі і палітычных навук Урадавая школа Джона Ф. Кенэдзі[d] Універсітэт Тафтса[d] The Fletcher School[d] |
|||
Дзейнасць: | палітык, журналіст, эканаміст | |||
Веравызнанне: | каталіцтва | |||
Нараджэнне: | 10 жніўня 1951 (66 гадоў) Багата, Калумбія |
|||
Бацька: | Enrique Santos Castillo[d] | |||
Жонка: | María Clemencia Rodríguez Múnera[d] | |||
Сайт: | juanmanuelsantos.com | |||
Аўтограф: | ![]() |
|||
Узнагароды: | ||||
Хуан Мануэль Сантас Кальдэрон (ісп.: Juan Manuel Santos Calderón; 10 жніўня 1951, Багата) — дзяржаўны дзеяч Калумбіі, які з'яўляецца дзеючым прэзідэнтам краіны з 7 жніўня 2010 года і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 2016 года.
Эканаміст па прафесіі і журналіст па родзе дзейнасці, з'яўляецца членам заможнай і ўплывовай сям'і Сантас, якая з 1913 мела большасць акцыянераў газеты «Эль Цьемпа» (ісп.: «El Tiempo») да яе продажу рэдакцыі «Планета Дэ-Агастыні» (ісп.: «Planeta DeAgostini») у 2007 годзе. Неўзабаве пасля заканчэння Канзаскага ўніверсітэта стаў эканамічным дарадцам у Нацыянальнай арганізацыі вытворцаў кавы Калумбіі і дэлегатам Міжнароднай арганізацыі кавы ў Лондане, дзе таксама наведваў Лонданскую школу эканомікі. У 1981 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара «Эль Цьемпа» і стаў яе дырэктарам праз два гады.
У 1991 годзе прэзідэнтам Сесарам Гавірыям Трухільям быў прызначаны першым міністрам знешняга гандлю Калумбіі. Працаваў над пашырэннем міжнароднага гандлю Калумбіі і над стварэннем розных устаноў для гэтай мэты, у тым ліку «Proexport», «Bancoldex» і «Fiducoldex». У 2000 годзе прэзідэнтам Андрэсам Пастранам Арангам быў прызначаны міністрам фінансаў і дзяржаўнага крэдыту.
Займаў бачнае становішча ў адміністрацыі прэзідэнта Альвары Урыбэ. У 2005 годзе стаў адным з заснавальнікаў і ўзначаліў Сацыяльную партыю нацыянальнага адзінства, ліберальна-кансерватыўнай партыйнай кааліцыі, якая падтрымлівала прэзідэнта Урыбэ і яго спробы дамагчыся канстытуцыйнай рэформы, каб мець магчымасць балатавацца на другі тэрмін. У 2006 годзе пасля таго, як Урыбэ быў пераабраны, а партыя атрымала большасць месцаў у абедзвюх палатах Кангрэса, быў прызначаны міністрам нацыянальнай абароны і працягваў абараняць палітыку бяспекі прэзідэнта, прыняўшы моцную і валявую пазіцыю супраць Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калумбіі (ФАРК) і іншых партызанскіх груп на тэрыторыі краіны.
20 чэрвеня 2010 года стаў прэзідэнтам краіны ў выніку двух тураў галасавання на выбарах, перамогшы Антанаса Мокуса з Зялёнай партыі і ўступіўшы на пасаду 7 жніўня 2010 года ў разгар дыпламатычнага крызісу з Венесуэлай, які хутка быў вырашаны. У 2014 годзе быў пераабраны на прэзідэнцкую пасаду, перамогшы ў другім туры выбараў Оскара Івана Зулуагу з партыі «Дэмакратычны цэнтр». У 2016 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру за перамовы аб заключэнні мірнай дамовы з партызанамі, нягледзячы на няўдалы рэферэндум, праведзены па гэтым пытанні.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сантас паходзіць з вядомай палітычнай дынастыі. Брат яго дзеда Эдуарда Сантас быў прэзідэнтам Калумбіі ў 1938-1942 гадах, а таксама заснаваў і рэдагаваў газету El Tiempo. Яго бацька Энрыке Сантас Касціла быў рэдактарам газеты больш за 50 гадоў. Яго стрыечны брат Франсіска Сантас Кальдэрон быў віцэ-прэзідэнтам пры прэзідэнце Альвара Урыбе.
У 2010 годзе Сантас стаў кандыдатам у прэзідэнты. Першы раўнд выбараў быў праведзены 30 мая 2010 года. За Сантаса прагаласавалі 46,5% выбаршчыкаў, а за яго асноўнага суперніка Антанаса Мокуса - 21,5%. Па прычыне, што ніхто з кандыдатаў не набраў больш за 50 працэнтаў, 20 чэрвеня 2010 г быў праведзены другі раўнд выбараў, у якім удзельнічалі толькі два асноўныя кандыдаты. На ім Сантас атрымаў 69,06% галасоў і стаў новым прэзідэнтам.
У 2016 годзе атрымаў Нобелеўская прэмія міру за спробу вырашыць канфлікт паміж уладамі краіны і баевікамі FARC.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Banco de la República — Juan Manuel Santos
- Markets Favor Santos Latin Business Chronicle
- Interview with Cambio
- Colombialink.com — Juan Manuel Santos
- Presidencia de Colombia — Juan Manuel Santos
- Назван лауреат Нобелевской премии мира 2016 года
|