Ордэн Ізабелы Каталічкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ордэн Ізабелы Каталічкі
ESP Isabella Catholic Order CROSS.svg Order of isabella the catholic.jpg
Арыгінальная назва Orden de Isabel la Católica
Дэвіз A La Lealtad Acrisolada
Краіна Flag of Spain.svg Іспанія
Тып Ордэн
Статус Уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 14 сакавіка 1815
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Карласа III
Малодшая ўзнагарода Ордэн Грамадзянскіх заслуг
Commons-logo.svg Ордэн Ізабелы Каталічкі на Вікісховішчы

Ордэн Ізабелы Каталічкі (ісп.: Orden de Isabel la Católica) — грамадзянскі ордэн Каралеўства Іспанія, які ўручаецца за паслугі, аказаныя дзяржаве. Ордэн можа ўручацца замежнікам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн быў заснаваны 14 сакавіка 1815 года іспанскім каралём Фердынандам VII у гонар каралевы Кастыліі Ізабелы I з першапачатковай назвай «Каралеўскі Амерыканскі ордэн Ізабелы Каталічкі», для ўзнагароджання за праяву вернасці і стараннасці ў абароне іспанскіх уладанняў у Амерыцы. 26 ліпеня 1847 года Каралеўскім дэкрэтам ордэн быў рэарганізаваны ва ўзнагароду за грамадзянскія заслугі і стаў называцца «Ордэн Ізабелы Каталічкі».

Каралеўскім дэкрэтам 1998 года да асноўных ступеняў ордэна былі дададзены знакі адрознення ў выглядзе сярэбранага і бронзавага медалёў.

Статут[правіць | правіць зыходнік]

Кароль Іспаніі з'яўляецца гросмайстрам ордэна. Канцлерам ордэна з'яўляецца міністр замежных спраў Іспаніі. Грамата пра ўзнагароджанне ордэнам змацоўваецца подпісамі абодвух.

Класы ордэна[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн мае 6 класаў:

  • Першы клас
  • Order of Isabella the Catholic - Sash of Collar.svg Кавалер Ланцуга (ісп.: Caballeros del Collar) (не больш за 25 чалавек)
  • ESP Isabella Catholic Order GC.svg Кавалер Вялікага крыжа (ісп.: Caballeros Gran Cruz) (не больш за 500 чалавек)
  • Другі клас
  • ESP Isabella Catholic Order COM NUM.svg Камандор 1 класа (ісп.: Encomienda de Número) (не более 800 человек)
  • ESP Isabella Catholic Order COM.svg Камандор (ісп.: Encomienda)
  • Трэці клас
  • ESP Isabella Catholic Order OFF.svg Афіцэрскі крыж (ісп.: Cruz de Oficial)
  • Чацвёрты клас
  • ESP Isabella Catholic Order CROSS.svg Рыцарскі крыж (ісп.: Cruz de Caballeros)
  • Пяты клас
  • ESP Isabella Catholic Order SILV CROSS.svg Сярэбраны крыж (ісп.: Cruz de Plata)
  • Шосты клас
  • ESP Isabella Catholic Order SILV MEDAL.svg Сярэбраны медаль (ісп.: Medalla de Plata)
  • ESP Isabella Catholic Order BZ MEDAL.svg Бронзавы медаль (ісп.: Medalla de Bronce)[1]

Апісанне ордэна[правіць | правіць зыходнік]

Знак ордэна ўяўляе з сябе крыж чырвонай эмалі з пашыранымі рубчастымі канцамі і шырокай залатой аблямоўкай, і залатымі шарыкамі на канцах. Паміж перакладзінамі крыжа залатое ззянне ў выглядзе згрупаваных прамянёў. На цэнтральным медальёне Геркулесавы слупы; побач увянчаныя каронай два паўшар'і. Медальён атачае белая аблямоўка з дэвізам ордэна: «A LA LEALTAD ACRISOLADA» (За выпрабаваную вернасць). Знак пры дапамозе пераходнага звяна ў выглядзе лаўровага вянка зялёнай эмалі падвешваецца да ордэнскай стужкі, або ордэнскага ланцуга.

Зорка ордэна сваім выглядам паўтарае знак, але буйнейшага памеру. Цэнтральны медальён абведзены лаўровым вянком, перавітым сярэбранай стужкай з напісаным залатымі літарамі дэвізам «A LA LEALTAD ACRISOLADA» уверсе і «POR ISABEL LA CATÓLICA» (У гонар Ізабелы Каталічкі) — унізе. У верхняй частцы лаўровага вянка каранаваны авал сіняй эмалі з вензелем «F.7.».

Ланцуг ордэна: цэнтральнае звяно ў выглядзе каралеўскага герба Іспаніі. Астатнія звёны: пучок стрэл з вензелем Фердынанда VII гатычнымі літарамі; цэнтральны медальён знака ордэна ў лаўровым вянку.

Стужка ордэна белая, з жоўтымі шырокімі палоскамі па краях.

Insignia
Collar of the Order of Isabella the Catholic.svg
Star of the Collar Grand Cross Grade of the Order of Isabella the Catholic.svg
Riband of the Grand Cross Grade of the Order of Isabella the Catholic (Male).svg
Insignia, Grand Cross and Star of the Order of Isabella the Catholic.svg
Star of the Commander by Number Grade of the Order of Isabella the Catholic.svg
Ланцуг Ланцуг — зорка Вялікі крыж Вялікі крыж — зорка Камандор 1 класа — зорка
Insignia of the Commander Grade of the Order of Isabella the Catholic.svg
Optional Dame's Bow of Commander Commander Grade of the Order of Isabella the Catholic.svg
Officer's Cross of the Order of Isabella the Catholic.svg
Optional Dame's Bow of Officer of the Order of Isabella the Catholic.svg
Knight's Cross of the Order of Isabella the Catholic.svg
Камандор Дама-камандор афіцэр Дама-афіцэр Кавалер
Optional Dame's Bow of the Order of Isabella the Catholic.svg
Silver Cross of the Order of Isabella the Catholic.svg
Optional Dame's Bow of the Silver Cross of the Order of Isabella the Catholic.svg
Silver Medal of the Order of Isabella the Catholic.svg
Optional Dame's Bow of the Silver Medal of the Order of Isabella the Catholic.svg
Дама Сярэбраны крыж Сярэбраны крыж (для жанчын) Сярэбраны медаль Сярэбраны медаль(для жанчын)
Bronze Medal of the Order of Isabella the Catholic.svg
Optional Dame's Bow of the Bronze Medal of the Order of Isabella the Catholic.svg
Бронзавы медаль Бронзавы медаль (для жанчын)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Real Decreto 2395/1998, por el que se aprueba el Reglamento de la Orden de Isabel la Católica (Spanish). Minesterio de Asuntos Exteriores y de Cooperacion website. Government of Spain (6 лістапада 1998). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2012. Праверана 5 верасня 2005.1998 Statutes of the Order of Isabella the Catholic.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]