Іван Масагэ
Выгляд
Іван Масагэ | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 4 верасня 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр |
IMDb | ID 1293644 |
![]() |
Іван Масагэ Орта (катал.: Iván Massagué i Horta; нар. 4 верасня 1976, Барселона) — іспанскі акцёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іван Масагэ Орта нарадзіўся 4 верасня 1976 года ў Барселоне (Каталонія). З 1996 по 1999 год Масагэ вучыўся ў барселонскай тэатральнай школе «Nancy Tuñón». Вядомасць прыйшла да Масагэ дзякуючы яго інтэрпрэтацыі Джоні ў апошняй частцы тэлесерыяла «Сем жыццяў » (2005—2006). Пазней ён зняўся ў ролі Марка ў серыяле «Сям’я Мата » (2007—2009), а затым у ролі Бурбуджы ў тэлесерыяле «Каўчэг » (2011—2013)[1].
У 2006 годзе Масагэ сыграў заіку ў фільме Гільерма дэль Тора «Лабірынт фаўна». У 2013 годзе выканаў ролю Лукаса ў навукова-фантастычным фільме «Апошнія дні ». У 2019 годзе сыграў галоўную ролю ў сацыяльным фантастычным фільме «Платформа ».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Iván Massagué (ісп.). Zona El Barco. Antena 3. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2011. Праверана 1 кастрычніка 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Масагэ на сайце «Internet Movie Database»