Іван Мікалаевіч Белы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Мікалаевіч Белы
Дата нараджэння 13 верасня 1938(1938-09-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1997(1997-07-03) (58 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Іван Мікалаевіч Белы (13 верасня 1938, в. Гярбелевічы, Польская Рэспубліка — 3 ліпеня 1997) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1990), прафесар (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 13 верасня 1938 года ў в. Гярбелевічы (цяпер — Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці).

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (улікова-эканамічны факультэт, 1960; аспірантура, 1966).

Працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (з 1962), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1966—1997, кафедра бухгалтарскага ўліку і аналізу ў сельскай гаспадарцы, прафесар, у 1984—1989 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: праблемы развіцця тэорыі і метадалогіі вызначэння сабекошту прадукцыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Памёр 3 ліпеня 1997 года. Пахаваны ў г. Мінску.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Учет затрат и калькулирование себестоимости сельскохозяйственной продукции в условиях хозяйственного расчета (вопросы теории и методологии на примере сельскохозяйственных предприятий Госагропрома БССР) : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.12 : защищена 00.00.1990 : утверждена 11.11.1990 / Белый Иван Николаевич. — Москва, 1989.
  • Вопросы анализа рентабельности производства продукции крупного рогатого скота (на примере молочно-мясных совхозов Минской области) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / И. Н. Белый. — Минск, 1967.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы Іван Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 350.
  • Белый Иван Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 345.
  • Белый Иван Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2014. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 43.
  • Белый Иван Николаевич // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933―2008. ― Минск, 2008. — С. 203.
  • [Иван Николаевич Белый (1938—1997 гг.)] // Развитие экономической мысли учеными Белорусского государственного экономического университета, 60―80-е годы XX века / [Г. А. Шмарловская и др.]. — Минск, 2003. — С. 52—53.