Іван Мікалаевіч Мазнічка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Іван Мікалаевіч Мазнічка
Дата нараджэння 19 верасня 1930(1930-09-19) (91 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Іван Мікалаевіч Мазнічка (19 верасня 1930, в. Грабаў, Івана-Франкоўская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1957 годзе. Працаваў у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1975 года — галоўны архітэктар, намеснік дырэктара па архітэктуры, з 1985 года — галоўны спецыяліст па архітэктуры ў Гроднаграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражываў у г. Гродна, пасля ў роднай вёсцы Грабаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: мікрараёны № 1, 2 па вул. Савецкіх пагранічнікаў (1961—1970, у аўтарскім калектыве), Прынёманскі-1 (19701980), жылы дом з крамай «Спадарожнік» на Прывакзальнай плошчы (1963), навучальны корпус Дзяржаўнага ўніверсітэта (1964), адміністрацыйны корпус абласнога Упраўлення мясцовай прамысловасці (1973), жылыя дамы па вул. 60 гадоў Кастрычніка, Валковіча, у мікрараёне Фарты-1 (19751985), будынкі аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР (1975) і ДАІ УУС аблвыканкама (1976), крама «Дзіцячы свет» (1976) у Гродне, генпланы Ваўкавыска і Ашмянаў (1970-я гг.), добраўпарадкаванне плошчы Леніна, спартыўны корпус Райсельгастэхнікі ў Мастах (19801981).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі. У 1990 годзе прысвоена званне Заслужанага архітэктара БССР «За вялікія заслугі ў развіцці архітэктуры і горадабудаўніцтва»[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 22 ноября 1990 г. № 441-XII "О присвоении тов. Березовскому А. А. почетного звания «Заслуженный архитектор Республики Беларусь»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]