Перайсці да зместу

Іван Удовін сын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Падвей)

Іван Удовін сын, або Іван Падвей — персанаж усходнеславянскіх чарадзейных казак, юнак-асілак. Сын царскай дачкі, якая нарадзіла яго ад падвею (ветру). Валодае незвычайнай сілаю, вялікім розумам і маладзецкай адвагаю. Гераічныя рысы ў вобразе спалучаюцца настолькі цэласна, што ён становіцца падобным да быліннага героя-асілка. Казкам пра яго ўласціва вострая сацыяльная накіраванасць: асілак змагаецца з царом (Змеем, Кашчэем) і іншымі прыгнятальнікамі. Вобраз Івана Удовіна сына сустракаецца ў беларускім, рускім і ўкраінскім фальклоры.