Іван Удовін сын
Іван Удовін сын, або Іван Падвей — персанаж усходне-славянскіх чарадзейных казак, юнак-асілак. Сын царскай дачкі, якая нарадзіла яго ад падвею (ветру). Валодае незвычайнай сілаю, вялікім розумам і маладзецкай адвагаю. Гераічныя рысы ў вобразе спалучаюцца настолькі цэласна, што ён становіцца падобным на быліннага героя-асілка. Казкам пра яго уласціва вострая сацыяльная накіраванасць: асілак змагаецца з царом (Змеем, Кашчэем) і іншых прыгнятальнікамі. Вобраз Івана Удовіна сына сустракаецца ў беларускім, рускім і ўкраінскім фальклоры.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).