Іван Рыгоравіч Бубнаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Рыгоравіч Бубнаў
Род дзейнасці матэматык, карабел, падводнік, ваенны, інжынер
Дата нараджэння 18 студзеня 1872(1872-01-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1919(1919-03-13)[1] (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Узнагароды і прэміі
ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені

Іван Рыгоравіч Бубнаў (руск.: Ива́н Григо́рьевич Бу́бнов; 6(18).1.1872 — 13 сакавіка 1919) — рускі карабельны інжынер.

Скончыў Марское інжынернае вучылішча ў Кранштаце (1891) і Марскую акадэмію (1896) у Пецярбургу. З 1904 года выкладаў у Пецярбургскім політэхнічным інстытуце (з 1909 прафесар) і з 1910 года ў Марской акадэміі. У працы «Напружанне ў ашалёўцы суднаў ад ціску вады» (1902) упершыню высветліў асноўныя пытанні разліку пласцін, якія працуюць у складзе корпуса судна. У наступных працах Бубнаў даў матэматычнае абгрунтаванне пытанняў мясцовай і агульнай трываласці суднаў. Бубнаву належыць фундаментальная праца «Будаўнічая механіка карабля» (1909-11), якая з’яўлялася ў той час адзінай па строгай навуковасці і паўнаце выкладу. Тэарэтычныя працы Бубнава знайшлі шырокае выкарыстанне пры праектаванні (у 1908-10) лінейных караблёў. Бубнаў пабудаваў першую ў Расіі падводную лодку «Дэльфін» з рухавікамі ўнутранага згарання (закладзена ў 1902), а затым падводную лодку тыпу «Барс» (закладзена ў 1912).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1