Іван Савельевіч Самуйлаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Савельевіч Самуйлаў
Дата нараджэння 5 мая 1924(1924-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 2006(2006-01-12) (81 год)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» медаль «За абарону Ленінграда»

Іван Савельевіч Самуйлаў (нар. 5 мая 1924, в. Засігава, Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці — 12 студзеня 2006) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1976), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9-а склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачаў у 1938 годзе ў сельскай гаспадарцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў на Ленінградскім фронце.

З 1948 года працаваў паляводам, з 1951 года — брыгадзірам паляводчай комплекснай брыгады калгаса «Новае жыццё» Лёзненскага раёна.

За поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Самуйлаву І. С. у 1973 годзе было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы». Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1975—1980 гадах.

З 1989 года Іван Савельевіч пайшоў на пенсію, але працягваў працаваць загадчыкам зернесклада, прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Петров, В. Бригадир / В. Петров // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.]; рец. Б. В. Стрельцов. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 281—283.
  • Самуйлаў Іван Савельевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — С. 569.
  • Самуйлов Иван Савельевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 430.
  • Самуйлов Иван Савельевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 300.
  • Самуйлов Иван Савельевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 194.