Іван Уладзіміравіч Спірын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Уладзіміравіч Спірын
Дата нараджэння 21 лютага 1988(1988-02-21) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2017)
Альма-матар

Іван Уладзіміравіч Спірын (нар. 21 лютага 1988, г. Магілёў) — беларускі археолаг, гісторык. Спецыяліст па гісторыі фартыфікацыі ХІІ-ХVIII ст. на тэрыторыі Аршанскага і Магілёўскага Падняпроўя. Кандыдат гістарычных навук (2017)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 лютага 1988 года ў Магілёве[1].

Скончыў у 2012 годзе гістарычны факультэт МДУ імя А. А. Куляшова, у 2013 годзе — магістратуру, у 2016 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].

З 2016 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны, старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу[1].

У 2017 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё сістэмы абарончых збудаванняў Аршанска-Магілёўскага Падняпроўя ў XII—XVIII стст. (па археалагічных звестках)»[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: абарончая архітэктура ВКЛ і звязаныя з ёй падзеі ваеннай гісторыі Беларусі[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у калектыўных працах
  • Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў : зборнік артыкулаў. Наваполацк, 2014.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]