Іван Фёдаравіч Сяменікаў
| Іван Фёдаравіч Сяменікаў | |
|---|---|
| Род дзейнасці | рэвалюцыянер, падпольшчык |
| Дата нараджэння | 11 верасня 1905[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 красавіка 1985[1] (79 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Партыя | |
Іван Фёдаравіч Сяме́нікаў[2][3](11 верасня 1905[1], Віцебск[1] — 9 красавіка 1985[1]) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Партыйныя псеўданімы: Паўлаў, Паўлуша, Густаў, Аркаша, Юрка[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 верасня 1905 года ў Віцебску.
З 1922 года працаваў у паравозных майстэрнях. У 1927—1929 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. У 1929—1930 гадах - на прафсаюзнай і камасмольскай рабоце. З кастрычніка 1930 года - на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. Загадчык ваеннага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, сакратар Віленскага акруговага аддзела, інструктар ЦК КПЗБ, у 1932—1937 гадах — член Цэнтральнага камітэта, яго Сакратарыяіта. Дэлегат II з’езда Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (1935), VI з’езда Камуністычнай партыі Польшчы.
Быў прадстаўніком ЦК КПЗБ падчас Белавежскай забастоўкі рабочых лесараспрацовак 1932—1933 гадах у Заходняй Беларусі[4].
У 1937 годзе рэпрэсіраваны. Працаваў на Далёкім Усходзе. У 1956—1957 гадах — на савецкай рабоце ў Мінску.
Памёр 9 красавіка 1985 года.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 344. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ ЭГБ 2001.
- ↑ Клімец, М. П., Палуян, І. В. Белавежская забастоўка рабочых лесараспрацовак 1932—1933 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 343. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяме́нікаў Іван Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 344. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сяме́нікаў Іван Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 476. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя ў 5 т. / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1981. — Т. 5: Біяграфічны даведнік. — С. 564. — 720 с. — 15 000 экз.