Іван Хомчык
Іван Хомчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 жніўня 1915 |
Месца нараджэння | вёска Глоўсевічы, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1984 (68 гадоў) |
Месца смерці | вёска Глоўсевічы, Беларусь |
Член у |
Іван Хомчык (30 жніўня 1915 — 4 чэрвеня 1984) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гг. у Заходняй Беларусі, сябра арганізацыі «Чайка».[1]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 жніўня 1915 г. у вёсцы Глоўсевічы Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер — Слонімскі раён Гродзенскай вобласці). Пачатковую адукацыю атрымаў у польскай школе ў сваёй вёсцы Глоўсевічы. Перад Другой сусветнай вайной служыў у Польскім Войску ў Гдыні, дзе і заспела яго вайна. У верасні 1939 г. трапіў да нямецкага палону. У родную вёску Глоўсевічы вярнуўся ў канцы вайны. Пасля працаваў на сельскай гаспадарцы, а з арганізацыяй савецкіх саўгасаў — на Глоўсевіцкім участку саўгаса «Пераможац».
На пачатку 1946 г. далучыўся патрыятычнай сацыял-дэмакратычнай падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі. Кіраваў падпольнай групай вясковай моладзі ў в. Глоўсевічы.
У сярэдзіне 1947 году «Чайку» выкрылі савецкія спецслужбы пасля арыштаў сябраў Саюза вызвалення Беларусі, якія былі выдадзены ўладам Алесем Бажко. Пасля гэтага пачаліся арышты ўдзельнікаў «Чайкі», бо некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі. Але група Івана Хомчыка не трапіла пад рэпрэсіі і ніхто з яе ўдзельнікаў не быў арыштаваны, бо без цэнтральнага кіраўніцтва падпольная група спыніла сваю дзейнасць.
Памёр 4 чэрвеня 1984 году у вёсцы Глоўсевічы.
Зноскі
- ↑ http://slounik.org/154934.html Біяграфія Івана Хомчыка
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.