Іван Юліянавіч Кулік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Іван Юліянавіч Кулік (26 студзеня 1897, г. Шпола, Чаркаская вобласць, Украіна — 10 кастрычніка 1937) — украінскі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

3 1914 года ў эміграцыі. 3 1917 года ва Украіне. Уваходзіў у склад першага савецкага ўрада Украіны. У 19241926 гг. савецкі консул у Канадзе. У 19351937 дырэктар Палітвыда Украіны. У 1937 годзе рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Друкаваўся з 1918 г. Паэтычны дэбют — зборнік вершаў «Мае каламыйкі» (1921). Аўтар зборнікаў востраграмадзянскай лірыкі «Зялёнае сэрца» (1923 г.), «У акружэнні» (1927 г.), «Пасталелая маладосць» (1935 г.), празаічных твораў «Прыгоды Васіля Раленкі», «Чатырнаццатая люлька» (абодва 1932 г.), «Запіскі консула» (1934 г.). Пісаў публіцыстычныя, літаратурна-крытычныя артыкулы. На беларускую мову асобныя творы Куліка пераклаў Р.Родчанка.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулік, І. Поезії. — Київ, 1967.
  • Кулик, И. Ю. Записки консула. — М., 1964.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулік Іван Юліянавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 9: Кулібін — малаіта. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 5.
  • Сорока М. Іван Кулик // …З порога смерті… Письменники України — жертви сталінських репресій. — К., 1991. — С. 291—292.