Іван (князь друцкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван
Род дзейнасці арыстакрат

Іван Друцкі, паводле А. В. Кузьміна Іван Адзінец (пачатак XIV — 2-я палова XIV) — арыстакрат з роду князёў Друцкіх. Магчымы родапачынальнік князёў Адзінцэвічаў.

На думку А. В. Кузьміна, князь Іван Друцкі можа быць тоесны князю Івану Адзінцу з радаслоўя князёў Адзінцэвічаў, складзенага на пачатку XVI ст. Хто яго бацька не вядома, аднак, мянушка «Адзінец» сведчыць, што Іван напэўна адзінае дзіцё бацькоў, т.ч., не сын друцкіх князёў Даніла, Міхаіла Данілавіча або Міхаіла Міхайлавіча, а прадстаўнік іншай галіны роду.[1]

Да 1339 года ад’ехаў з друцкіх уладанняў да вялікіх князёў маскоўскіх, што даследчыкі звязваюць з актыўнай палітыкай вял. кн. літоўскага Гедзіміна на ўсходнім кірунку[2][3][4], магчыма, з укняжэннем у 1320-я гады князя Альгерда ў Віцебску.

Зімой 1339—1340 гадоў князь Іван Друцкі браў удзел ў паходзе маскоўскага войска на чале з Таўлубіем на Смаленск, то бок служыў тады вял. кн. маскоўскаму Івану Каліце. У 1353 годзе ў тастаменце вял. кн. маскоўскага Сямёна Гордага князь Іван Друцкі названы ў мінулым часе. Вял. кн. Сямён згадвае сярод сваіх купляў «сяло ў Дзмітраве» набытае ў князя Івана. Напэўна, да гэтага часу ён пакінуў службу вял. кн. маскоўскаму і вярнуўся на радзіму.[4]

Зноскі

  1. Кузьмин 2007, с. 65.
  2. Paszkiewicz H. O genezie i wartości Krewa. — Warszawa, 1938. — S. 313
  3. Насевіч 1992, с. 85.
  4. а б Кузьмин 2007, с. 64.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2007. — № 4 (40). — С. 50-68.
  • Насевіч В. Л. Род князёў Друцкіх у гісторыі Вялікага княства Літоўскага (XIV—XVI стст.) // Старонкі гісторыі Беларусі. — Мн.: 1992. — С. 80-104.