Іван V (цар і вялікі князь усяе Русі)
Іван V руск.: Іѡа́ннъ Алеѯї́евичъ | |
![]() | |
Дзейнасць | манарх |
---|---|
Веравызнанне | Руская праваслаўная царква |
Нараджэнне | 27 жніўня (6 верасня) 1666[1][2] |
Смерць | 29 студзеня (8 лютага) 1696[1][3][2] (29 гадоў) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Дынастыя Раманавых |
Бацька | Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі |
Маці | Марыя Ільінічна Міраслаўская[d] |
Жонка | Праскоўя Фёдараўна Салтыкова[d] |
Дзеці | Кацярына Іаанаўна, руская царэўна, Ганна Іванаўна, імператрыца расійская, Праскоўя Іванаўна[d], Марыя Іванаўна[d] і Феадосія Іванаўна[d] |
Іван V Аляксеевіч (27 жніўня (6 верасня) 1666, Масква — 29 студзеня (8 лютага) 1696 там жа) — рускі цар (1682—1696) з дынастыі Раманавых (1676—1682), сын цара Аляксея Міхайлавіча і царыцы Марыі Іллінічны, народжанай Міласлаўскай.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Калі ў 1682 годзе яго старэйшы брат, цар Фёдар Аляксеевіч, памёр, не пакінуўшы спадчынніка, 16-гадовы Іван Аляксеевіч, як наступны па старшынстве, павінны быў атрымліваць у спадчыну прастол.
Іван Аляксеевіч быў з дзяцінства хваравітым і цалкам няздольным да кіравання краінай чалавекам. Менавіта таму было прапанавана адхіліць яго і вылучыць наступным царом яго зводнага брата 10-гадовага Пятра, малодшага сына Аляксея Міхайлавіча.
Прыход да ўлады[правіць | правіць зыходнік]
Абодва браты, адзін з-за хворасці, іншы з-за ўзросту, не маглі ўдзельнічаць у барацьбе за ўладу. Замест іх дужаліся сваякі: за Івана — сястра, царэўна Соф'я і Міласлаўскія, сваякі яго маці; за Пятра — Нарышкіны, сваякі другой жонкі Аляксея Міхайлавіча. Справа не абыйшлася без крывавага бунту стральцоў.
У выніку патрыярх Іаакім прапанаваў абвясціць царамі адразу абодвух: Івана — старэйшым царом, Пятра — малодшым царом і прызначыць пры іх рэгенткай царэўну Соф'ю Аляксееўну.
25 чэрвеня 1682 Іван V Аляксеевіч і Пётр I Аляксеевіч вянчаліся на царства ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля. Для іх быў збудаваны спецыяльны трон з двума сядзеннямі, які ў цяперашні час захоўваецца ў Аружэйнай палаце.
Удзел у дзяржаўных справах[правіць | правіць зыходнік]
Хоць Іван зваўся «старэйшым царом», непасрэдна ён практычна ніколі не займаўся дзяржаўнымі справамі, а цалкам прысвяціў сябе сям'і. З 1682 па 1689 кіравала Соф'я Аляксееўна, а ў 1689 фактычная ўлада перайшла да Пятра. 27 гадоў ён быў зусім лядашчым, дрэнна бачыў і пакутваў ад параліча. На 30-м годзе жыцця, 29 студзеня (8 лютага), памёр раптоўна ў Маскве і пахаваны ў Архангельскам саборы Маскоўскага Крамля.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Жонка: (з 1684) Праскоўя Фёдараўна Салтыкова (1664-1723), царыца.
Дзеці:
- Марыя Іванаўна (1689-1692), памерла ў маленстве;
- Феадосія Іванаўна (1690-1691), памерла ў маленстве;
- Кацярына Іванаўна (1691-1733), царэўна, замужам за герцагам Карлам Леапольдам Мекленбург-Шверынскім (1678-1747), іх дачка Ганна Леапольдаўна была маці імператара Іван VI Антонавіча, які кіраваў у 1740—1741;
- Ганна Іванаўна (1693-1740), імператрыца Расійскай імперыі ў 1730—1740;
- Праскоўя Іванаўна (1694-1731), царэўна, замужам за генерал-аншэфам Іванам Ільічом Старэйшым Дзмітрыевым-Мамонавым (1680-1730) са старажытнага рускага роду Рурыкавічаў, які страціў княжацкі тытул.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Н. Павлов-Сильванский Иоанн V Алексеевич // Русский биографический словарь — СПб.: 1897. — Т. 8. — С. 271–272.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Н. П.-С. Иоанн V Алексеевич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIIа. — С. 694.
- ↑ Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1913. — Т. 11.