Ігар Аляксандравіч Кудраўцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Аляксандравіч Кудраўцаў
Дата нараджэння 23 студзеня 1946(1946-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 2003(2003-10-25) (57 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Ігар Аляксандравіч Кудраўцаў (23 студзеня 1946, Уфа, Башкірыя, Расія — 25 кастрычніка 2003) — беларускі інжынер шляхозў зносін — будаўнік, спецыяліст у галіне чыгуначнага пуці, пошукаў і праектавання чыгунак, асноў і фундаментаў будынкаў і збудаванняў. Доктар тэхнічных навук (1995), прафесар (1996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (будаўнічы факультэт, 1970), Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура, 1977).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1977, факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, у 1986—1992 — загадчык кафедры «Інжынерная геалогія, асновы і фундаменты», з чэрвеня 1992 — кафедры «Будаўнічыя канструкцыі, асновы і фундаменты», у 1994—1997 — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: уплыў хвалевых працэсаў на ўласцівасці грунтоў і дынамічных уздзеянняў на надзейнасць работы будаўнічых канструкцый; даўгавечнасць будаўнічых канструкцый, будынкаў і збудаванняў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Влияние вибрации на нижнее строение железнодорожного пути, здания и сооружения : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.22.06 ; 05.03.02 / Кудрявцев Игорь Александрович. — Москва, 1995.
  • Исследование работы рельсов в условиях высоких осевых нагрузок : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.22.12 / Кудрявцев Игорь Александрович. — Ленинград, 1977.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кудраўцаў Ігар Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 558.
  • Кудрявцев Игорь Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 334.
  • Строитель своей судьбы : Кудрявцев Игорь Александрович / Т. А. Власюк // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 106—111.