Ігар Яўгенавіч Зуйкоў
Ігар Яўгенавіч Зуйкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | лазерная фізіка, оптыка-электроннае прыборабудаванне[d] і метралогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар |
Ігар Яўгенавіч Зуйкоў (нар. 29 сакавіка 1952, Мінск) — беларускі фізік. Спецыяліст у галіне лазернай фізікі, оптыка-электроннага прыборабудавання, метралогіі, тэхнічных сродкаў аховы і бяспекі. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1984), доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1993). Член-карэспандэнт Расійскай акадэміі метралогіі (1995), сапраўдны член Беларускай акадэміі метралогіі (1996).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1974). Працаваў у Інстытуце фізікі і Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР на пасадах стажора-даследчыка, малодшага навуковага супрацоўніка (1974—1977), загадчыка лабараторыі (1977—1978), старшага навуковага супрацоўніка (1978—1985), загадчыка навукова-даследчай лабараторыі оптыка-электроннага прыборабудавання (з 1985). Дацэнт кафедры «Прыкладная оптыка» (1989—1991), прафесар гэтай кафедры (1991—1993), загадчык кафедры інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі (1993—1995), прафесар кафедры канструявання і вытворчасці прыбораў (1995—1998) Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. З 1998 года — загадчык кафедры «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка і тэхналогіі».
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя навуковыя інтарэсы: фізіка газавых лазераў, прэцызійныя лазерныя датчыкі для метралогіі і навігацыі, распрацоўка тэхнічных сродкаў і метадалогіі пабудовы інтэграваных сістэм аховы, сертыфікацыйныя выпрабаванні святлотэхнічнага абсталявання транспартных сродкаў і спецыяльных сродкаў абароны.
Правадзейны член Расійскага аптычнага таварыства (1993), індывідуальны член Беларускага фізічнага таварыства (1995).
Аўтар больш за 100 навуковых артыкулаў і апублікаваных тэзісаў дакладаў, трох навучальных дапаможнікаў і 50 вынаходніцтваў. Падрыхтаваў пяць кандыдатаў навук.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
- Нарадзіліся 29 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Супрацоўнікі ІФ НАНБ
- Выкладчыкі БНТУ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Беларусі
- Члены-карэспандэнты Расійскай акадэміі метралогіі
- Правадзейныя члены Беларускай акадэміі метралогіі
- Члены Расійскага аптычнага таварыства
- Члены Беларускага фізічнага таварыства