Ігар Мікалаевіч Кулікоў
| Ігар Мікалаевіч Кулікоў | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 22 студзеня 1988 (38 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Альма-матар |
|
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, перакладчык |
| Мова твораў | беларуская |
| Прэміі | |
Ігар Мікалаевіч Кулікоў (нар. 22 студзеня 1988, Мінск) — беларускі паэт і перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія (англійскае аддзяленне)» (2010). Працаваў выкладчыкам англійскай мовы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, праводзіў прыватныя заняткі па санскрыце (2014—2021).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Паэт і перакладчык [1][2][3][4][5]. Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў» і «ARCHE». Аўтар васьмі зборнікаў паэзіі: «Паварот на мора» (Мінск, 2011) [6], «Свамова» (Мінск, 2013) [7], «Сівер-гара» (Мінск, 2015) [8][9], «Валадар загадак» (Мінск, 2017) [10], «Храм ракі» (Мінск, 2019) [11], «Вецер нішто і рэха цьмы» (Мінск, 2021) [12], «Нетутэйшая далечыня» (Варшава, 2025), «Горад N.» (Варшава, 2026) [13].
Перакладае з англійскай і санскрыту на беларускую. Сярод перакладаў з англійскай мовы — «Ліст Нігла» (Мінск, 2009) і трылогія «Валадар Пярсцёнкаў» (Варшава, 2023—2024) Джона Р. Р. Толкіна, «Чытво» (Мінск, 2018) Чарлза Букоўскі, «Выбраныя вершы» Роберта Фроста (Мінск, 2023), «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар» (Варшава, 2025) невядомага аўтара XIV стагоддзя, «Дзюна» Фрэнка Герберта (Варшава, 2025), са стараанглійскай — «Стараангельская паэзія» (Мінск, 2019) [14].
У перакладзе з санскрыту — «Рыґведа. Кола І» (Мінск, 2016) [15], «Калідаса. Воблачны вястун» (Мінск, 2017) [16], «Аповед пра Шакунталу» (Мінск, 2018) [17], «Бгартрыгары. Выбраныя вершы» (Мінск, 2019) [18], «Магабгарата: выбраныя аповеды» (Мінск, 2022) [19].
Плануе зрабіць поўны паэтычны пераклад Рамаяны, асноўнага канона ўпанішадаў, зборніка твораў Калідасы.
Прызнанне і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Карласа Шэрмана ў намінацыі «Паэзія» (2009) [20].
- Дыпламант прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2011) [21].
- Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Спецпрэмія» за кнігу «Рыгведа. Кола І» (2018) [22].
- Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Карласа Шэрмана ў намінацыі «Пераклад паэзіі» (2022) за кнігу «Стараангельская паэзія» [23].
- Лаўрэат прэміі імя Наталлі Арсенневай (2026) за кнігу «Нетутэйшая далечыня» [24].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Зборнікі паэзіі
- Паварот на мора. Мінск, 2011, 2017. 94 с. ISBN 978-985-7165-29-2
- Свамова. Мінск : Медысонт, 2013. 92 с. ISBN 978-985-6982-92-0
- Сівер-гара. Мінск : Медысонт, 2015. 70 с. ISBN 978-985-7085-95-8
- Валадар загадак. Мінск : Медысонт, 2017. 100 с. ISBN 978-985-7136-58-2
- Храм ракі. Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. 158 с. ISBN 978-985-7210-23-7
- Вецер нішто і рэха цьмы. Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. 136 с. ISBN 978-985-7210-95-4
- Нетутэйшая далечыня. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2025. 170 c. ISBN 978-83-68202-37-3
- Горад N. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2026. 164 с. ISBN 978-83-68202-51-9
- Пераклады
- Дж. Р. Р. Толкін. Ліст Ніґла. Пераклад з англійскай мовы / І. М. Кулікоў // ARCHE. Мінск, 2009. № 10 (85). C. 105—120.
- Антон Кротаў. Практыка вольных падарожжаў. Пераклад з рускай мовы. Масква, 2009, 2016. 84 с.
- Рыґведа. Кола І. Пераклад з санскрыту. Мінск : Медысонт, 2016. 592 с. ISBN 978-985-7136-16-2
- Калідаса. Воблачны вястун. Пераклад з санскрыту. Мінск : Зміцер Колас, 2017. 92 с. ISBN 978-985-7164-55-4
- Аповед пра Шакунталу. Пераклад з санскрыту. Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. 218 с. ISBN 978-985-7165-72-8
- Чарлз Букоўскі. Чытво. Пераклад з англійскай мовы. Мінск : Логвінаў, 2018. 484 с. ISBN 978-609-8213-39-3
- Бгартрыгары. Выбраныя вершы. Пераклад з санскрыту. Мінск : Зміцер Колас, 2019. 80 с. ISBN 978-985-23-0034-6
- Стараангельская паэзія. Пераклад са старанглійскай. Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. 178 с. ISBN 978-985-7210-183
- Магабгарата : выбраныя аповеды / Пераклад з санскрыту Ігара Кулікова. Мінск : A. М. Янушкевіч, 2022. 484 с. ISBN 978-985-7283-09-5
- Роберт Фрост. Выбраныя вершы. Пераклад з англійскай мовы. Мінск: Энцыклапедыкс, 2023. 110 с. ISBN 978-985-7247-70-7
- Дж. Р. Р. Толкін. Валадар пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2023. 574 с. ISBN 978-83-969297-6-1
- Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Дзве Вежы. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2024. 494 c. ISBN 978-83-68202-07-6
- Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2024. 596 c. ISBN 978-83-68202-19-9
- Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2025. 232 c. ISBN 978-83-68202-29-8
- Фрэнк Герберт. Дзюна. Пераклад з англійскай мовы. Варшава : А. М. Янушкевіч, 2025. 750 c. ISBN 978-83-68202-33-5
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ McMillin, Arnold. The belarusian language in the twenty-first century as reflected in the verse of young poets. Studia Białorutenistyczne. Lublin : UMCS, 2015. Vol. 9. Pp. 203—213. http://dx.doi.org/10.17951/sb.2024.18.95-119
- ↑ Panfilava, Anastasiya. Language experiment in Belarusian philosophical poetry. Journal of the Belarusian State University. Philology. 2017. No. 3. Pp. 37-41.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2026. Праверана 21 сакавіка 2026.
- ↑ McMillin, Arnold. The Heritage of Janka Bryĺ: Lyrical Miniatures by Young Belarusian Writers. Studia Białorutenistyczne. 2017. No 11. Pp. 195—208. https://doi.org/10.17951/sb.2017.11.195.
- ↑ McMillin, Arnold. The Fate of the Belarusian Literary Language over Half a Century. Acta Albaruthenica. 2023. Vol. 23. Pp. 63-72. https://doi.org/10.31338/2720-698Xaa.23.3.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2026. Праверана 21 сакавіка 2026.
- ↑ McMillin, Arnold. Three Generations of Belarusian Historical Fiction in Prose and Verse: Inspiration and Iconoclasm. Przegląd Wschodnioeuropejski. 2023. Vol. 14 (2). Pp. 285—301. https://doi.org/10.31648/pw.9717
- ↑ «Паварот на мора». books.google.by (13 верасня 2025). Праверана 13 снежня 2025.
- ↑ «Свамова» (2-е выданне). books.google.by (13 верасня 2025). Праверана 13 снежня 2025.
- ↑ «Сівер-гара» (1-е выданне). books.google.by (13 верасня 2025). Праверана 13 снежня 2025.
- ↑ «Сівер-гара» (2-е выданне). books.google.by (13 верасня 2025). Праверана 13 снежня 2025.
- ↑ «Валадар загадак». books.google.by (13 верасня 2025). Праверана 13 снежня 2025.
- ↑ «Храм ракі». books.google.by (13 верасня 2025). Праверана 13 снежня 2025.
- ↑ «Вецер нішто і рэха цьмы». books.google.by (13 верасня 2025). Праверана 13 снежня 2025.
- ↑ Выйшаў новы зборнік «моўных здымкаў» паэта Ігара Кулікова
- ↑ «Стараангельская паэзія». books.google.by (13 верасня 2025). Праверана 13 снежня 2025.
- ↑ «Рыґведа: кола першае». books.google.by (13 верасня 2025). Праверана 13 снежня 2025.
- ↑ «Калідаса: Воблачны вястун». books.google.by (13 верасня 2025). Праверана 13 снежня 2025.
- ↑ «Аповед пра Шакунталу». books.google.by (13 верасня 2025). Праверана 13 снежня 2025.
- ↑ «Брартрыгары: выбраныя вершы». books.google.by (13 верасня 2025). Праверана 13 снежня 2025.
- ↑ «Магабгарата: выбраныя аповеды». books.google.by (13 верасня 2025). Праверана 13 снежня 2025.
- ↑ Конкурс імя Карласа Шэрмана. penbelarus.org (13 верасня 2025). Праверана 12 снежня 2025.
- ↑ Ігар Кулікоў. penbelarus.org (13 верасня 2025). Праверана 12 снежня 2025.
- ↑ Дэбют. penbelarus.org (13 верасня 2025). Праверана 12 снежня 2025.
- ↑ Абвешчаныя лаўрэаты прэміі Шэрмана(недаступная спасылка). kamunikat.org (13 верасня 2025). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2026. Праверана 12 снежня 2025.
- ↑ Лаўрэатам Прэміі Арсенневай стаў Ігар Кулікоў. bellit.info (13 верасня 2026). Праверана 28 мая 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ігар Кулікоў: Навіны на сайце bellit.info
- Ігар Кулікоў: Даведка на сайце інтэрнэт-часопіса ПрайдзіСвет
- Кулікоў Ігар Мікалаевіч: Профіль на сайце lit-bel.org Архівавана 25 снежня 2021.
- Ігар Кулікоў. Zoom-прэзентацыя кнігі «Магабгарата. Выбраныя аповеды»
- Чытач Кулікоў: Аддаю перавагу вялікім творам
- Творчая кухня з Ігарам Куліковым
- «Пятроўшчына-Іншыня». Гутарка з паэтам Ігарам Куліковым
- Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні Архівавана 15 красавіка 2026.
- «Мова як герой эпасу: Толкін у беларускіх перакладах»
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Лаўрэаты прэміі імя Карласа Шэрмана
- Лаўрэаты прэміі «Дэбют»
- Лаўрэаты паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Перакладчыкі XXI стагоддзя
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з санскрыту
- Перакладчыкі Джона Рональда Руэла Толкіна
- Перакладчыкі з англійскай мовы
- Перакладчыкі з ісландскай мовы