Ігар Мікалаевіч Кісель
Ігар Мікалаевіч Кісель | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Віктаравіч Студнеў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 верасня 1974 (48 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны служачы | ||||||
Месца працы |
Ігар Мікалаевіч Кісель (нар. 25 верасня 1974, в. Лабанаўка, Чэрыкаўскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 25 верасня 1974 года ў вёсцы Лабанаўка Чэрыкаўскага раёна. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». Працоўны шлях пачынаў з пасады інжынера-будаўніка. З 1996 па 2014 гады працаваў у Бабруйскім райвыканкаме: інжынер-будаўнік, галоўны інжынер упраўлення капітальнага будаўніцтва, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, намеснік старшыні райвыканкама. У 2015 годзе займаў пасаду начальніка РУП «Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым жа годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Бабруйскага гарвыканкама. Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання ад Ленінскай акругі № 6. Са студзеня 2019 года займаў пасаду першага намесніка старшыні гарвыканкама[1]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Бабруйскага гарвыканкама[2].
Зноскі
- Старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім раёне
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Будаўнікі Беларусі