Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бабруйскі райвыканкам)
Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Бабруйскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 213809, Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, 215а
Старшыня Аляксандр Мікалаевіч Сухадольскі
Сайт bobruisk-rik.gov.by

Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Бабруйскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Бабруйска, у будынку па вул. Пушкіна, 215а.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сектар культуры;
  • Юрыдычны сектар;
  • Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва;
  • Аддзел унутраных спраў;
  • Аддзел землеўпарадкавання;
  • Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел эканомікі;
  • Аддзел па адукацыі;
  • Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС);
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • bobruisk-rik.gov.by — афіцыйны сайт Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта