Чэрыкаўскі раён
Чэрыкаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Чэрыкаў | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Аляксандра Мікалаеўна Міхеенка[d][1][2] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 83,9 %, руская 14,94 % Размаўляюць дома: беларуская 38,33 %, руская 56,44 %[3] |
||||
Насельніцтва (2009) |
14 875 чал.[3] (18-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 14,55 чал./км² (15-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 94,21 %, рускія — 4,51 %, іншыя — 1,28 %[3] |
||||
Плошча |
1 020,20[4] км² (17-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
182 м[5] | ||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
Чэрыкаўскі раён — раён у складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чэрыкаў.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Раён займае тэрыторыю 102,02 тыс. га, мае працягласць з поўначы на поўдзень — 46 км, і з захаду на ўсход- 40 км. Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, агульны нахіл з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ўздоўж ракі Сож. Сярэдняя вышыня масіва над узроўнем мора 180—200 м. Клімат — умерана-кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня — мінус 7,9 °C, ліпеня — плюс 18,3 °C. Вегетацыйны перыяд — 187 сутак. Ападкаў выпадае ў сярэднім 594 мм за год. Колькасць насельніцтва Чэрыкаўскага раёна складае 13965 чалавек, з якіх у горадзе пражывае 8222, у сельскай мясцовасці — 5743. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 13,7 чал./км².
Ва ўсходняй, паўднёва-ўсходняй і паўднёвай частках раёна знаходзяцца пераважна пясчаныя суглінкавыя глебы. У паўночнай, заходняй і паўднёва-заходняй частцы раёна — супясчаныя і пясчаныя глебы. Разам з тым значнае распаўсюджванне маюць тарфяныя і пойменныя глебы. Глебы сельгасугоддзяў дзярнова-падзолiстыя тарфяна-балотныя — 0,6 %, алювiяльныя — 14,2 % . З мінеральных глеб 51,0 % суглiнкавых, 41,7 % супясчаных, 7,3 % пясчаных, 61,2 % дзярнова-падзолiстыя; забалочаныя — 17,3 %, дзярнова забалочаныя — 4,9 %. Пад лесам 41 % тэрыторыi раёна. (1994)
Асноўныя рэкі — Сож з прытокамі Волчас, Удага, Лабчанка. Найбуйнейшае возера — Сіняе (старычнае).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругі. Па дадзеных 1933 года, у перыяд калектывізацыі ў Чэрыкаўскім раёне было створана 98 калгасаў і 2 саўгаса. У 1939 годзе ў раёне працавалі 2 бальніцы, 5 амбулаторый, паліклініка, 10 фельдшарска-акушэрскіх пунктаў, 66 школ, 94 калгасы, ветэрынарны тэхнікум, 31 прадпрыемства, 2 МТС, 15 паштовых аддзяленняў, 20 бібліятэк, 3 электрастанцыі, 16 млыноў і крупадзёрак, выходзіла газета «Сацыялістычная перамога».
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва раёна складае 18,1 тыс. чалавек. Усяго разам з Чэрыкавам налічваецца 121 населены пункт.
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Праз раён праходзяць чыгунка Магілёў — Крычаў, аўтадарогі Крычаў — Рагачоў, Магілёў — Чэрыкаў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Е. С. Белавусава (1925, в. Лабанаўка —), Герой Сацыялістычнай Працы
- Алесь Яскевіч, беларускі крытык, літаратуразнавец
Зноскі
- ↑ http://www.cherikovnews.by/vchera-v-zale-zasedanij-cherikovskogo-rajispolkoma-sostojalas-vneocherednaja-sessija-deputatov-cherikovskogo-rajonnogo-soveta-deputatov.html
- ↑ http://president.gov.by/ru/news_ru/view/rassmotrenie-kadrovyx-voprosov-23231/
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.