Ігар Феліксавіч Мартынаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Феліксавіч Мартынаў
Нараджэнне 26 снежня 1965(1965-12-26) (58 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Узнагароды

Ігар Феліксавіч Мартынаў (нар. 26 снежня 1965, Віцебск) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца членам грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» і рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Алма-Ацінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Маршала Савецкага Саюза І. С. Конева, камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра разведвальнага ўзвода, разведвальнай роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра асобнага разведвальнага батальёна, камандзіра асобнага разведвальнага батальёна, начальніка аддзела Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ваеннага камісара Віцебскай вобласці.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, 15 медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь, у тым ліку медалём «За бездакорную службу» II і III ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі