Белая Русь (партыя)
| Беларуская партыя «Белая Русь» | |
|---|---|
| | |
| Лідар | Алег Аляксандравіч Раманаў |
| Заснавальнік | Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў |
| Дата заснавання | 18 сакавіка 2023 (палітычная партыя) |
| Штаб-кватэра |
|
| Краіна | |
| Ідэалогія | парасонавая партыя, этатызм, еўраскептыцызм, аўтарытарызм, сацыял-кансерватызм, лаялізм[1][2] |
| Саюзнікі і блокі |
|
| Колькасць членаў | 16 000 (2023) |
| Дэвіз | За моцную і квітнеючую Беларусь! |
| Месцаў у Палаце прадстаўнікоў |
68 / 110 |
| Месцаў у Савеце Рэспублікі |
46 / 64 |
| Сайт | partiya.by |
Бе́лая Русь — беларуская палітычная партыя, створаная ў 2023 годзе на аснове рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», галоўная праўладная партыя рэжыму Лукашэнкі.
Пра намер пераўтварыць грамадскую арганізацыю палітычную партыю было абвешчана ў лютым 2023 года [3]. У пачатку сакавіка была апублікавана праграма будучай партыі[4]. Устаноўчы З’езд партыі прайшоў у Канцэртнай зале «Мінск» 18 сакавіка 2023 года. Каля 1000 дэлегатаў і 15 948 прысутных на ўстаноўчым З’ездзе аднагалосна прагаласавалі за стварэнне новай беларускай палітычнай партыі. У прэзідыум першага З’езду ўвайшлі 12 чалавек. Былі прынятыя Статут і праграма партыі. Па аднагалосным рашэнні партыю ўзначаліў кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб’яднання Алег Аляксандравіч Раманаў.
У канцы чэрвеня 2025 года Старшынёй партыі «Белая Русь» абрана былая прэс-сакратаркай МУС Вольга Чамаданава.
[5].
Грамадскае аб’яднанне працягвае існаваць паралельна[6].
Функцыі
[правіць | правіць зыходнік]Як адзначаюць праваабаронцы, адной з функцый партыі ёсць удзел у імітацыі грамадскай дзейнасці і палітычных працэсаў у інтарэсах рэжыму Лукашэнкі ва ўмовах адсутнасці апазіцыйных партый[7]. Таксама важнай функцыяй выступае дзяржаўная прапаганда і палітычны кантроль[7][8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ У Беларусі зарэгістравалі новую прапрэзідэнцкую партыю «Белая Русь». Новые Известия (2 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2023. Праверана 15 мая 2023.
- ↑ Прапрэзідэнцкая "Белая Русь" гатовая супрацоўнічаць з апазіцыяй. Regnum (5 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2023. Праверана 15 мая 2023.
- ↑ "Белая Русь" заявила о начале строительства новой политической партии (руск.). Беларусь сегодня (7 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2023. Праверана 2 сакавіка 2023.
- ↑ «Белая Русь» обнародовала проект программы создаваемой политической партии (руск.). Беларусь сегодня (2 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2023. Праверана 2 сакавіка 2023.
- ↑ Шаблон:Https://nashaniva.com/371304
- ↑ Белая Русь (партыя) у базе Kartoteka.by
- ↑ а б «Інструмент кантролю, прапаганды і імітацыі грамадзянскай дзейнасці». «Белая Русь» як прыклад штучнай палітычнай партыі (недаступная спасылка). belhumanrights.house. Праверана 19 лістапада 2024.
- ↑ У Беларусі стварылі партыю ўлады «Белая Русь». У яе «вышэйшую палітычную раду» увайшлі міністры, прапагандысты, лекары і кіроўца аўтапарку . Радыё Свабода (18 сакавіка 2023). Праверана 20 лістапада 2024.