Белая Русь (грамадская арганізацыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Белая Русь
Тып грамадскае аб'яднанне
Год заснавання 17 лістапада 2007
Размяшчэнне Мінск, вул. Фрунзэ, д. 5, каб. 300
Ключавыя фігуры Генадзь Давыдзька
Сфера дзейнасці палітыка
Колькасць членаў 166 264 (2017)[1]
Слоган За моцную і квітнеючую Беларусь
Вэб-сайт www.belayarus.by

Бе́лая Русь — беларускае грамадcкае аб'яднанне, створанае ў 2007 годзе. Падтрымала прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка ў парламенцкіх выбарах 2008 года, а таксама яго ўдзел у выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе.[2]

Ад заснавання аб'яднанне ўзначальваў Аляксандр Радзькоў, з 2018 — Генадзь Давыдзька.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

  • З'езд. Склікаецца раз у 5 год. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 прадстаўнікоў. Простай большасцю галасоў абірае склад Савета і Цэнтральнай кантрольнай камісіі, ухваляе кірункі дзейнасці і змены Статута.
  • Савет. Збіраецца штогадова. Абірае старшыню і Прэзідыум. Выконвае пастановы З'езда, вызначае набыццё і выкарыстанне маёмасці. Ухваляе каштарыс прыбыткаў і выдаткаў, надзяляе маёмасцю суполкі.
  • Прэзідыум. Праводзіць пасяджэнні кожны квартал. Стварае і скасоўвае суполкі, прымае ды выключае членаў. Вядзе супрацоўніцтва з іншымі грамадзкімі аб'яднаннямі, СМІ і ўрадавымі ўстановамі. Вызначае колькасць, парадак і аплату працы супрацоўнікаў. Стварае і скасоўвае падпарадкаваныя ўстановы, прызначае і ўзнагароджвае іх кіраўнікоў.
  • Цэнтральная рэвізійная камісія. Збіраецца штогадова. Сочыць за выкананнем пастановаў З'езда і каштарыса прыбыткаў і выдаткаў.

Зноскі

  1. http://www.belayarus.by/today/dates/
  2. «Белая Русь» напярэдадні выбараў. БелТА (8 снежня 2009). Праверана 13 снежня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]