Ігналінская АЭС

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігналінская АЭС
Ignalina Nuclear Power Plant Lithuania two towers.JPG
Краіна Flag of Lithuania.svg Літва
Месцазнаходжанне
Статус закрыта
Год пачатку будаўніцтва 1975
Увод у эксплуатацыю 1983
Вывад з эксплуатацыі 2009
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 2600
Характарыстыкі абсталявання
Колькасць энергаблокаў 2
Тып рэактараў РБМК-1500
Эксплуатаваных рэактараў 0
Іншая інфармацыя
Сайт Ігналінская АЭС
На карце
Ігналінская АЭС (Літва)
Ігналінская АЭС
Ігналінская АЭС
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Ігналінская АЭС (літ.: Ignalinos atominė elektrinė) — закрытая атамная электрастанцыя ў Літве.

Будаўніцтва АЭС пачалося ў 1975 годзе на будучым месцы горада Снечкус. 31 снежня 1983 года быў уведзены ў эксплутацию першы блок Ігналінскай АЭС. У 1986 годзе былі завершаны работы па будаўніцтве другога энергаблока, аднак з-за Чарнобыльскай катастрофы было вырашана ўвесці другі блок у эксплуатацыю ў 1987 годзе. Таксама ў 1986 годзе на 60 працэнтаў было завершана будаўніцтва трэцяга энергаблока. Аднак пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС Савет Міністраў Літоўскай ССР звярнуўся да Савета Міністраў СССР з просьбай закансерваваць будаўніцтва трэцяга энергаблока, у выніку чаго ў 1989 годзе будаўніцтва трэцяга блока было адменена.

Пасля здабыцця Літвой незалежнасці, урадам Літвы было падпісана Пагадненне аб гранце ядзернай бяспекі, якое прадугледжвала ўступленне Літвы ў Еўрапейскі Саюз і НАТА пры ўмове закрыцця Ігналінскай АЭС. У выніку, першы энергаблок быў выведзены з эксплуатацыі ў 2004 годзе, а другі энергаблок — у 2009 годзе[1].

У 2012 годзе ўрадамі Літвы, Латвіі і Эстоніі было прынята рашэнне аб будаўніцтве на месцы закрытай Ігналінскай АЭС новай атамнай электрастанцыі — Вісагінаскай АЭС[2]. У 2016 годзе было паведамлена аб прыпыненні работ над праектам Вісагінскай АЭС[3].

Зноскі

  1. Гісторыя Ігналінскай АЭС (руск.) . Праверана 1 красавіка 2020.
  2. Савет міністраў краін Балтыі ўстановіць кампанію па Вісагінскай праекту (руск.)  (20 верасня 2012). Праверана 1 красавіка 2020.
  3. Літва прыпыніла работы над праектам Вісагінскай АЭС (руск.)  (16 студзеня 2016). Праверана 1 красавіка 2020.