Ігнат Маркавіч Якубаў
Ігнат Маркавіч Якубаў | |
---|---|
Род дзейнасці | чыгуначнік, рэвалюцыянер |
Дата нараджэння | 1878 |
Месца нараджэння | в. Роўкавічы, Чачэрскі раён |
Дата смерці | 1920 |
Ігнат Маркавіч Якубаў (1878, в. Роўкавічы, Чачэрскі раён — люты 1920) — удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член КПСС з 1903. У рэвалюцыйным руху з 1901 года. З 1903 рабочы Гомельскіх механічных майстэрняў Лібава-Роменскай чыгункі, стварыў і ўзначаліў бальшавісцкую ячэйку[1].
Удзельнік Рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Гомелі. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў забастовак на Гомельскім чыгуначным вузле ў 1915 і ліпені 1917[1]. З сакавіка 1916 года член Палескага камітэта РСДРП (б), вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод салдатаў Гомельскага размеркавальнага пункта. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, член Гомельскага Савета. Дэлегат I Усерасійскага з'езда Саветаў[1].
У жніўні 1917 года сфарміраваў і ўзначаліў чырвонагвардзейскі атрад чыгуначнікаў. У 1918 годзе ў Чырвонай Арміі на Заходнім фронце[1].
Са студзеня 1919 член выканкама Гомельскага павятовага Савета і загадчык земадддзелам[1].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Мемарыяльная дошка на Гомельскім вагонарэмонтным заводзе[1].
У Гомелі імя І. М. Якуба носіць вуліца[2][3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Якубов Игнат Маркович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716. — 737 с.
- ↑ Якубов Игнатий Маркович Архівавана 4 студзеня 2018. (руск.)
- ↑ Якубова, улица Архівавана 13 чэрвеня 2017. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гомель. Энциклопедический справочник, Минск, «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1991
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Якубов Игнатий Маркович Архівавана 4 студзеня 2018. (руск.)