Ігнацы Хамінскі
| Ігнацы Хамінскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Ліс | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1729 | ||||||
| Смерць | не раней за 1812 | ||||||
| Род | Хамінскія[d] | ||||||
| Бацька | Гілярый Хамінскі[d] | ||||||
| Маці | Ганна Копаць[d] | ||||||
| Жонка | Людвіка Дамброўская[d][1] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
| Член у | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Ігнацы Хамінскі (польск.: Ignacy Chomiński; пам. пасля 1812) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Хамінскіх герба «Ліс». Нарадзіўся ў 1729 годзе ў сям’і Гілярыя Канстанцінавіча Хамінскага (каля 1690 — снежань 1758), харунжага ашмянскага, старосты пагервянскага, уладальніка маёнткаў Гаўе, Верхняе і Рускае Сяло, і Ганны з Копцяў (каля 1700—1800, Рускае Сяло Дзісненскага павета), дачкі Міхала Копаця, старосты ашмянскага і пісара вялікага літоўскага[2].
Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ (1781), суддзя Ашмянскага земскага суда (1788), удзельнік Вялікага Сойма (1788—1792)[2].
Уладальнік маёнткаў Гаўе, Рускае Сяло і Нарбутоўшчына[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кавалер Ордэна Св. Станіслава[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Людвікай з Дамброўскай[2].
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 283. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
- 1 2 3 4 5 ХОМИНСКИЙ Францишек-Ксаверий Гилярьевич // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.