Ігнацій Дарэці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнацій Дарэці
Дата нараджэння 13 сакавіка 1703(1703-03-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1768(1768-05-31)[2] (65 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы

Ігнацій Дарэці (польск.: Ignacy Doretti; 13 сакавіка 1703, г. Прага — 31 мая 1768) — дзеяч каталіцкай царквы, мастак, аўтар роспісаў шэрага касцёлаў Малапольскай правінцыі езуітаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў у Празе філасофію, грамадзянскае права, жывапіс. У 1739 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, стаў святаром. У час знаходжання ў навіцыяце намаляваў у тэхніцы перспектыўнай размалёўкі галоўны алтар у адбудаваным пасля пажару 1737 года касцёле Святога Ігнація ў Вільні, намаляваў копію абраза Маці Божай, які загінуў у пажары. Да 1748 года быў тут нямецкім прапаведнікам. Мяркуецца, што ў гэты час выканаў партрэты святых езуітаў, генералаў ордэна езуітаў, фундатараў навіцыята, роспіс на франтоне касцёла (1739), роспісы інтэр’ераў (1741—43), магчыма, алтарныя абразы[3].

У 1747—1749 гадах наглядаў за пабудовай калегіума ў Ломжы. Прафесар французскай мовы ў Менску ў 1749—50 і Пінску ў 1751—1754 гадах, місіянер у Кабылцы каля Варшавы ў 1754—1762 гадах, прэфект касцёла ў Экімані каля Полацка ў 1763—1766. Мяркуецца, што Дарэці мог выканаць фрэскі ў гарадзенскім касцёле Святога Францыска Ксаверыя, датаваныя 1752 годам і падпісаныя манаграмай B.I.D.P[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бажэнава В. Роспісы гродзенскай кафедры святога Францішка Ксаверыя // Наша вера. 2002. № 1;
  • Бажэнава В. Радзивилловский Несвиж: Росписи костела Божьего Тела. Мн., 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ігнацій Дарэці на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»