Іда Леанідаўна Авербах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іда Леанідаўна Авербах
Партрэт
Род дзейнасці літаратурны крытык, палітык
Дата нараджэння 11 жніўня 1905(1905-08-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 ліпеня 1938(1938-07-16) (32 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Муж Генрых Рыгоравіч Ягода
Альма-матар
Партыя

Іда Леанідаўна Авербах (руск.: Ида Леонидовна Авербах; 11 жніўня 1905 года, Саратаў, Расійская імперыя — 16 чэрвеня 1938, палігон Камунарка, Масква, СССР) — савецкі юрыст. Жонка народнага камісара ўнутраных спраў СССР Г. Р. Ягоды і пляменніца першага старшыні УЦВК Я. М. Свярдлова.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па некаторых звестках, нарадзілася ў сям’і рамесніка. Іншыя крыніцы сцвярджаюць, што яе бацька быў заможным купцом. Маці Соф’я Міхайлаўна з’яўлялася роднай сястрой Якаву Свярдлову і, як можна меркаваць, яе продкі пражывалі ў Полацку. Старэйшым братам Іды быў знакаміты пісьменнік Леапольд Авербах.

Скончыла гімназію ў Саратаве, працоўную школу ў Маскве і прававое аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта.

У 1919—1922 гадах Іда Авербах, якая тады пераехала ў Маскву, працавала ў Камсамоле. У 1920—1921 гадах член аргбюро гарадскога райкама РКСМ у Маскве, затым сакратар суполкі РКСМ у працоўнай школе Масквы. Член ВКП(б) з 1928 года.

У 1929 годзе нарадзіўся сын Генрых.

28 сакавіка 1937 года Генрых Ягода, які на той момант быў наркамам сувязі, быў арыштаваны. Авербах была звольнена з пракуратуры і асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы». Справа Авербах неаднаразова пераглядалася.

У чэрвені 1938 года пакаранне Ідзе Авербах было зноў перагледжана. Яна была прысуджана да расстрэлу ў «адмысловым парадку» — нават без фармальнага судовага прысуду. Пакаранне было здзейснена 16 чэрвеня 1938 года на спецаб’екце НКУС «Камунарка» ў Маскве. Разам з ей былі расстраляны сёстры мужа Э. Р. Ягода і Л. Р. Ягода-Знаменская.

У 1989 годзе была рэабілітавана.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — Леанід Мікалаевіч Авербах (1874—1938)

Маці — Соф’я Міхайлаўна Авербах (Свердлава) (1883—1951)

Муж — Генрых Рыгоравіч Ягода (1891—1938)

Сын — Генрых Генрыхавіч Авербах (1929—2003)

Брат — Леапольд Леанідавіч Авербах (1903—1937)

Дзядзька — Веніямін Міхайлавіч Свярдоў (1886—1939)

Дзядзька — Свярдлоў Якаў Міхайлавіч

Дзядзька — Зіновій Аляксеевіч Пешкаў