Якаў Міхайлавіч Свярдлоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якаў Міхайлавіч Свярдлоў
Яков Михайлович Свердлов
Свердлов Яков Михайлович.jpg
Старшыня Усерасійскага ЦВК
(21) лістапада 1917 — 16 сакавіка 1919
Папярэднік: Леў Барысавіч Каменеў
Пераемнік: Міхаіл Фёдаравіч Уладзімірскі
 
Партыя: КПСС і РСДРП(б)[d]
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: атэізм
Нараджэнне: 3 чэрвеня 1885(1885-06-03)[1]
Смерць: 16 сакавіка 1919(1919-03-16)[2][3][4] (33 гады)
Пахаванне:
Жонка: Klavdija Timofejevna Novgorodtseva[d]
Дзеці: Andrei Sverdlov[d]

Якаў Міхайлавіч Свярдлоў (22 мая (3 чэрвеня) 1885 ці 23 мая (4 чэрвеня) 1885, Ніжні Ноўгарад — 16 сакавіка 1919, Масква) — расійскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта, адзін з арганізатараў разгону Усерасійскага ўстаноўчага сходу, расказачвання, чырвонага тэрору.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і. Скончыў чатыры класы гімназіі, затым вучыўся аптэкарскай справе. У юнацтве займаўся падпольшчыцкай дзейнасцю ў Ніжнім Ноўгарадзе.

З 1901 г. ў шэрагах РСДРП, пасля расколу на II з'ездзе РСДРП ў 1903 г. стаў бальшавіком і прафесійным рэвалюцыянерам, вёў агітацыю ў Кастраме, Казані, Екацярынбургу, высунуўся ў кіраўнікі Екацярынбургскага і Уральскага камітэтаў РСДРП. У верасні 1905 г. быў накіраваны на Урал у якасці прадстаўніка-агента ЦК.

З 10 чэрвеня 1906 года па верасень 1909 г. Свярдлоў сядзеў у турмах Урала. 19 снежня 1909 г. Свярдлова зноў арыштавалі ў Маскве. 31 сакавіка 1910 г. ён быў высланы ў Нарымскі край на 3 гады, адкуль збег, не прабыўшы і чатырох месяцаў. 5 мая 1911 г. быў асуджаны на ссылку ў Нарымскі край Томскай губерні на 4 гады. У 1912 г. ў Нарыме пазнаёміўся са Сталіным, які збег з ссылкі ў жніўні. Свярдлову таксама ўдалося бегчы з Нарыма ў снежні. У лютым 1913 г. быў разам са Сталіным выдадзены агентам ахранкі Маліноўскім і сасланы ў Туруханск. Пасля вяртання з ссылкі ў сакавіку 1917 г., пасля Лютаўскай рэвалюцыі, Свярдлоў быў накіраваны ЦК у Екацерынбург арганізаваць працу Уральскай абласной партыйнай канферэнцыі, рыхтаваў пралетарскае паўстанне на Ўрале — на выпадак, калі не атрымаецца ў Петраградзе.

На 7-й (красавіцкай) канферэнцыі РСДРП (24 красавіка 1917 г.) Свярдлоў упершыню асабіста сустрэўся з Леніным, і пачаў выконваць для яго розныя бягучыя справы і даручэнні. Пад уплывам Леніна Свярдлоў быў абраны членам ЦК і ўзначаліў арганізаваны тады Сакратарыят ЦК РСДРП. На гістарычным пасяджэнні ЦК 10 кастрычніка 1917 г., які прыняў рашэнне аб ўзброеным захопе ўлады, Свярдлоў з'яўляўся старшынёй і быў прызначаны членам Ваенна-рэвалюцыйнага цэнтра, створанага для кіраўніцтва паўстаннем.

8 лістапада па прапанове Леніна Свярдлоў як галоўны кадравік быў пастаўлены старшынёй УЦВК Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Дзейнічаючы ў гэтай якасці, Свярдлоў ажыццявіў асноўную працу па стварэнні органаў савецкай улады «ў цэнтры і на месцах».

На пасяджэнні УЦВК 20 мая 1918 г. Свярдлоў упершыню абвясціў палітыку расколу вёскі на два варагуючых лагеры беднякоў і кулакоў. Свярдлову прыпісваюць аўтарства дырэктывы Аргбюро ЦК РКП (б) ад 24 студзеня 1919 г., якая прадпісвала ажыццяўленне жорсткіх карных мер пры падаўленні казацкіх паўстанняў супраць савецкай улады на Доне.

Пасля замаху на Леніна 30 жніўня 1918 г. Свярдлоў падпісаў зварот УЦВК 2 верасня «аб ператварэнні савецкай рэспублікі ў адзіны ваенны лагер», дапоўнены 5 верасня выдадзенай СНК «Пастановай аб чырвоным тэроры», якая абвесціла масавы чырвоны тэрор супраць усіх ворагаў рэвалюцыі.

На пасяджэнні ЦБ КП(б)Б 1 лютага 1919 г. абвясціў пастанову ЦК РКП(б) аб неабходнасці стварэння адзінай Літоўска-Беларускай ССР, на 1-м Усебеларускім з’ездзе Саветаў (2—3 лютага 1919 г.) выступіў з прамовай, абвясціў пастанову Прэзідыума УЦВК аб прызнанні незалежнасці БССР.

Паводле афіцыйнай версіі захварэў іспанкай, вяртаючыся ў Маскву з Харкава. Вярнуўся ў Маскву 8 сакавіка. Пра тое, што ён «цяжка хворы», было паведамлена 9 сакавіка. Памёр 16 сакавіка 1919 г. 18 сакавіка 1919 г. быў пахаваны каля Крамлёўскай сцяны.

У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Якаў Міхайлавіч Свярдлоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 267—268. — ISBN 985-11-0214-8.

Зноскі

  1. Yakov Mikhailovich Sverdlov // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 2,2 Свердлов Яков Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Yakov Sverdlov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Yakov Mikhaylovich Sverdlov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.