Іда Ліндэ
Іда Ліндэ | |
---|---|
шведск.: Ida Linde | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1980 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, перакладчыца, паэтка |
Мова твораў | шведская мова |
Прэміі |
Norrland Literature Prize[d] (2015) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іда Ліндэ (шведск.: Ida Linde; нар. 28 сакавіка 1980, Умеа, Швецыя) — шведская пісьменніца, паэтка, перакладчыца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ліндэ вырасла у горадзе Умеа, а цяпер жыве ў Стакгольме. Акрамя пісьменніцтва, яна займаецца перакладамі, а таксама піша драматургію. У цяперашні час таксама выкладае літаратурнае майстэрства ва ўніверсітэце Паўночнай асацыяцыі на востраве Біскапс-Арнё .
Дэбютавала ў 2006 годзе паэтычным зборнікам «Споведзь дзяўчыны-машыны» (шведск.: Maskinflickans testamente), які паказвае адносіны юнай дзяўчыны з мужчынскім светам як адносіны са смерцю[2]. Пазней апублікавала зборнік паэтычных мініяцюр «Кніга рахункаў» (шведск.: Räkneboken; 2009) і чатыры кнігі прозы: зборнік апавяданняў «Калі я забуду цябе, стану я кімсьці іншым» (шведск.: Om jag glömmer dig blir jag en annan; 2009), раманы «Тлумачэнне кахання» (шведск.: En kärleksförklaring; 2011) і «Паехаць на поўнач, каб памерці» (шведск.: Norrut åker man för att dö; 2014), лірычную прозу «29 недасланых лістоў» (шведск.: 9 oskickade brev; 2015)[3].
Найбольшую вядомасць і дзве прэстыжныя прэміі прынёс аўтарцы яе другі раман «Паехаць на поўнач, каб памерці», які ёсць дарожнаю сагаю з крымінальным ухілам, падзеі якога адбываюцца найперш у родным для пісьменніцы рэгіёне Вестэрботэн.
Пераклала на шведскую мову кнігу дацкай пісьменніцы Інгер Крыстэнсэн «Альфабэт».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2006 — Maskinflickans testamente, паэзія
- 2009 — Om jag glömmer dig blir jag en annan, зборнік апавяданняў
- 2009 — Räkneboken, паэзія
- 2011 — En kärleksförklaring, раман
- 2014 — Norrut åker man för att dö, раман; беларускае выданне Паехаць на поўнач, каб памерці, пер. Наталлі Паваляевай (2019, Янушкевіч)
- 2015 — 29 oskickade brev, паэзія; беларускае выданне 29 недасланых лістоў, пер. Наталлі Паваляевай (2018, Янушкевіч)
- 2018 — Mördarens mamma, раман
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- На беларускую мову творы Ліндэ пераклала Наталля Паваляева.
- 29 недасланых лістоў: вершы / Іда Ліндэ. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — [31] с.
- Нябесны футбол: [кніга аднаго верша] / Іда Ліндэ. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — [33] с.
- Паехаць на поўнач, каб памерці: раман / Іда Ліндэ. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 183, [1] с.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- 2014 — Літаратурная прэмія Aftonbladet за «Паехаць на поўнач, каб памерці»[4]
- 2015 — Літаратурная прэмія Norrlands за «Паехаць на поўнач, каб памерці»[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Надежда Воинова представляет книгу Иды Линде «Завещание девочки-машины» (руск.). wordorder.ru (2 сакавіка 2018). Праверана 11-3-2021.
- ↑ Іда Ліндэ (недаступная спасылка). Выдавецтва «Янушкевіч». Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 11-3-2021.
- ↑ KULTUR: Ida Linde får Aftonbladets litteraturpris (шведск.). Aftonbladet.
- ↑ Ida Linde tilldelas Norrlands litteraturpris 2015 (шведск.)(недаступная спасылка). norstedts.se. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022. Праверана 11 сакавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Іда Ліндэ на Вікісховішчы |