Шведы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Шведы
Swedes (ethnic group).jpg
Брыгіта ШведскаяАндэрс ЦэльсійКарл ЛінейАльфрэд Нобель
Сельма ЛагерлёфДаг ХамаршэльдГрэта ГарбаАстрыд Ліндгрэн
Інгмар БергманБ'ёрн УльвеусКарл СэндбергАніка Сёрэнстам

Брыгіта ШведскаяАндэрс ЦэльсійКарл ЛінейАльфрэд Нобель
Сельма ЛагерлёфДаг ХамаршэльдГрэта ГарбаАстрыд Ліндгрэн
Інгмар БергманБ'ёрн УльвеусКарл СэндбергАніка Сёрэнстам
Саманазва шведск.: svenskar
Рассяленне

Flag of Sweden.svg Швецыя — 7,7 млн чал
Flag of Spain.svg Іспанія — 65 тыс. чал
Flag of the United States.svg ЗША — 56 324 чал
Flag of Norway.svg Нарвегія — 28,73 тыс. чал
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія — 22 525 чал
Flag of Denmark.svg Данія — 21 тыс. чал
Flag of Germany.svg Германія — 9,5 тыс. чал
Flag of Finland.svg Фінляндыя — 9 тыс. чал
Flag of Australia.svg Аўстралія — 8,17 тыс. чал
Flag of Canada.svg Канада — 7 тыс. чал
Flag of Brazil.svg Бразілія — 2 тыс. чал
Flag of Argentina.svg Аргенціна — 800 чал
Flag of Mexico.svg Мексіка — 425 чал
Flag of Estonia.svg Эстонія — 300 чал

Іншыя краіны: 72 тыс. чал
Этнічныя мовы шведская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) Лютэранства
Блізкія этнасы нарвежцы
Субэтнасы

Шведы (шведск.: svenskar) — народ, які размаўляе па-шведску, асноўнае насельніцтва Каралеўства Швецыя. Колькасць — 8 577 900 чалавек. У самой Швецыі жыве каля 7 975 000 чал. Значная шведская меншасць жыве ў ЗША (56 000) і Канадзе. Паводле рэлігіі — у асноўным лютэране, ёсць каталікі, баптысты і інншыя.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Шведская мова адносіцца да германскай групы (скандынаўскай падгрупы) індаеўрапейскіх моў. Бліжэй усяго ён да дацкай і нарвежскай. Вылучаюцца групы цэнтральна-шведская, ёцкая і норланская у Швецыі, гутнійская на в. Готланд, усходне-шведская ў Фінляндыі.

Самыя старажытныя помнікі шведскай мовы — надпісы малодшымі рунамі — адносяцца да 9 стагоддзя, эпоха фармавання мовы — 9-11 стагоддзі. Літаратурная шведская мова склалался ў 16-17 стагоддзях на аснове свейскіх (цэнтральнашведскіх) гаворак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Продкамі шведаў былі свеі і ёты (адсюль назва гістарычнай вобласці Швецыі — Свеаланд і Гёталанд), а таксама готы і старажытныя германскія плямёны, якія жылі на тэрыторыі Швецыі ў 1-м тысячагоддзі н.э. Яны склалі аснову шведскай народнасці, якая кансалідавалася ў 11-12 стагоддзях. У этнагенезе шведаў удзельнічалі таксама фіны і саамы. Барацьба шведаў супраць засілля немцаў і датчан у познім Сярэднявеччы, войны за ўладарства на Балтыцы, Рэфармацыя, хуткае развіццё сельскай гаспадаркі, гандлю ў новы час, стварэнне нацыянальнага рынку спрыялі кансалідацыі шведаў у нацыю у 17-18 стагоддзях.

Святы і традыцыі[правіць | правіць зыходнік]

Далярнскія конікі — сімвал рамёстваў і адзін з самых пазнавальных у свеце сімвалаў Швецыі.

Асноўнае народнае свята — Каляды (юль), падрыхтоўка пачынаецца за 2-3 тыдні: вараць піва, пякуць хлеб і печыва (у форме казла, свінні альбо зоркі). Захоўваецца павер'е пра гаючыя ўласцівасці каляндага хлеба і піва. Калядныя танцавальныя вечары суправаджаюцца пераапрананнем (пераапранаюцца ў казла). Іншыя святы — масленіца, тройца, Купалле і святы, якія звязаны з уборкай ураджаю. Асаблівай папулярнасцю сярод студэнтаў і навучэнцаў карыстаецца Дзень Люцыі (13 снежня), калі ладзіцца баль дзяўчат і самая прыгожая абіраецца «каралевай». Захаваўся фальклор: казкі, легенды, балады, песні, карагодныя танцы.

Кухня[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйныя стравы гатуюць да святаў: рысавую кашу з разынкамі, смажаны гусак, яблычны торт, салодкае піва, вяндліну, печыва. Сяляне пякуць па старой традыцыі вялікія караваі кісла-салодкага хлеба.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)