Ідэальныя незнаёмцы (фільм, 2016)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ідэальныя незнаёмцыM:
італ.: Perfetti sconosciuti
Постар фільма
Жанр кінакамедыя, драматычны фільм і драма
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Medusa Film[d]
Працягласць 97 хв.
Зборы 21 000 000 $
Краіна
Мова італьянская мова
Год 29 снежня 2016[1] і 2016
IMDb ID 4901306
Афіцыйны сайт (італ.)

«Ідэа́льныя незнаё́мцы» (італ.: Perfetti sconosciuti) — італьянскі камедыйна-драматычны фільм 2016 года рэжысёра Паала Джэнавезэ[4][5]. Выйшаў у пракат у Італіі 11 лютага 2016 года[5]. Кінастужка мела крытычны і камерцыйны поспех, атрымаўшы перамогу ў намінацыі найлепшы фільм прэміі Давід дзі Данатэла і сабраўшы ў Італіі больш за 16 мільёнаў еўра касавых збораў. Рымейк фільма быў зроблены ў шматлікіх краінах, у тым ліку ў Іспаніі, Мексіцы, Паўднёвай Карэі, Францыі, Венгрыі, Грэцыі, Кітаі, Расіі, Арменіі, Германіі, Польшчы, В’етнаме і Турцыі. 15 ліпеня 2019 года «Ідэальныя незнаёмцы» былі ўключаны ў кнігу рэкордаў Гінэса, паколькі сталі найбольш перазнятым фільмам у гісторыі кіно, у агульнай складанасці налічваючы 18 версій фільма[6].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Увечары месяцавага зацьмення сем блізкіх сяброў збіраюцца на вячэру. На пачатку вечарыны адна з сябровак, Эва, якая працуе псіхааналітыкам, кажа, што яна пераканана, што многія пары разлучыліся б, калі б убачылі паведамленні на тэлефонах адзін аднаго. Пакуль сябры абмяркоўваюць гэта сцвярджэнне, яны згаджаюцца, а некаторыя з іх неахвотна, паўдзельнічаць у такой гульні. Кожны з іх кладзе свой тэлефон на стол, і кожным паведамленнем ці тэлефанаваннем яны будуць дзяліцца з астатняй групай. Спачатку гульня здаецца бяскрыўднай. Нікому няма чаго хаваць.

Але паступова тэлефанаванні і паведамленні становяцца больш кампраметуючымі. З цягам часу выяўляецца, што амаль у кожнага ёсць раман ці нейкія рамантычна-сяброўскія адносіны з іншымі людзьмі, а адзін з сяброў, які прыкідваўся, што ў яго ёсць дзяўчына, выкрывае свае нетрадыцыйныя стасункі. З новымі паведамленнямі і тэлефанаваннямі сетка хлусні і сакрэтаў становіцца ўсё больш заблытанай і да канца ночы сяброўскія адносіны, шлюбы і раманы разбіваюцца ўшчэнт.

Калі госці выходзяць з кватэры, яны пачынаюць паводзіць сябе так, быццам нічога дрэннага не адбылося. Яны паводзяць сябе гэтак жа, як і на пачатку вечара, па-сяброўску ўсміхаючыся. Выяўляецца, што гульня не адбывалася, а ўвесь фільм ёсць прывідам на тэму «што, калі б», як быццам месяцавае зацьменне перанесла герояў у паралельную рэальнасць.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes рэйтынг ухвалення фільма складае 77%, заснаваны на 13 крытычных аглядах.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]