Перайсці да зместу

Ізмайлаўскі мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізмайлаўскі мост
Каардынаты: 59°55′10″ пн. ш. 30°18′28″ у. д.HGЯO
Перасякае Фантанка
Месца размяшчэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ізмайлаўскі мост — аўтадарожны арачны мост цераз Фантанку ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Спаскі і Безыменны астравы. Адзін з найстарэйшых мастоў горада. Аб’ект культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Злучае Вазнясенскі праспект з Ізмайлаўскім праспектам. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Абухаўскі мост, ніжэй — Чырвонаармейскі мост. Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна — «Тэхналагічны інстытут», «Садовая», «Сянная плошча», «Спаская». Назва вядома з 1746 года і дадзена па лейб-гвардыі Ізмайлаўскага палка, слабада якога знаходзілася на левым беразе Фантанкі.