Перайсці да зместу

Сямёнаўскі мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямёнаўскі мост
Каардынаты: 59°55′31″ пн. ш. 30°19′37″ у. д.HGЯO
Перасякае Фантанка
Месца размяшчэння
Адкрыццё 1733
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сямёнаўскі мост — мост цераз Фантанку ў Адміралцейскім / Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Спаскі і Безыменны астравы. Размешчаны па восі Гарохавай вуліцы. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Лештукоў мост, ніжэй — Горсткін мост. Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна — «Звенігародская», «Садовая», «Сянная плошча», «Спаская». Першапачаткова мост называўся Новым. Аднак гэта найменне не прыжылося, і ўжо з 1745 года з’яўляецца сучасная назва, якая была дадзена па слабадзе лейб-гвардыі Сямёнаўскае палка, якая размяшчалася на левым беразе Фантанкі.