Анічкаў мост

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анічкаў мост

Ані́чкаў мост (руск.: Ани́чков мост) — адзін з самых вядомых мастоў Санкт-Пецярбурга. Каменны мост быў перакінуты праз Фантанку па лініі Неўскага праспекта ў 1785 годзе.

Сваёй назвай мост абавязаны падпалкоўніку-інжынеру Міхаілу Анічкаву, батальён якога ў часы імператрыцы Ганны дыслацыраваўся за Фантанкай у так званай Анічкавай слабадзе.

Народная этымалогія, якая ўзводзіць назву да нейкай Ганны (рус:.Анна, альбо Аничка), як і націск на першы склад няправільныя.

Карэнныя пецярбуржцы, між тым, ставяць націск на другі склад: Ан`ічкаў мост.