Прачачны мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прачачны мост
Каардынаты: 59°56′52″ пн. ш. 30°20′11″ у. д.HGЯO
Месца размяшчэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прачачны мост (руск.: Пра́чечный мост) — аўтадарожны арачны мост цераз раку Фантанку ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, злучае 1-ы Адміралцейскі і Безыменны астравы. Адзін з першых каменных мастоў, пабудаваных у Пецярбургу. Першы трохпралётны каменны мост у горадзе. Аб’ект культурнай спадчыны Расіі федэральнага значэння. Злучае набярэжную Кутузава і Дварцовую набярэжную ля вытока Фантанкі. Побач з мостам размешчаны Летні сад і Летні палац Пятра I. Ніжэй па цячэнні знаходзіцца Панцеляймонаўскі мост. Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна — «Горкаўская», «Чарнышэўская». Прачачны мост называецца ад палацавых пральняў (руск.: прачечные), якія знаходзіліся непадалёк.