Іларыён Кіеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іларыён Кіеўскі

Іларыён, ці Ларыён (?—?) — старажытнарускі царкоўны дзеяч, філосаф і пісьменнік, заснавальнік Кіева-Пячэрскай лаўры (1051), першы мітрапаліт кіеўскі з мясцовага духавенства (1051—54 ці 1055).

Аўтар публіцыстычнага твора Старажытнай Русі — «Слова пра закон і дар Божы» (паміж 1037 і 1050), дзе развіваецца думка пра роўнасць народаў, якія вызнаюць хрысціянства, высока ацэньваюцца справы князёў, якія праславілі Русь у іншых краінах. У «Слове» выказаны таксама ідэі вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага аб царкоўнай незалежнасці Кіеўскай дзяржавы ад Візантыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]