Ілжэкараеды, таксама Капюшоннікі (Bostrichidae) — сямейства жукоў падатрада разнаедных. Каля 550 відаў. Сустракаюцца пераважна ў тропіках. На Беларусі каля 30 відаў, найбольш пашыраны ілжэкараед дубовы, або звычайны (Bostrichus capucinus). Жукі і лічынкі жывуць у мёртвых дрэвах, лесаматэрыяле, радзей у насенні злакаў.
Вонкава і ладам жыцця нагадваюць караедаў, адрозніваюцца будовай 4-членікавых лапак. Даўжыня 8-14 мм. Цела валікападобнае, цыліндрычнае, іншы раз расшыранае на канцы. У большасці відаў галава ўцягнута ў капюшонападобную бугрыстую спінку.